Няздольнасць да праяўлення міласэрнасці; жорсткасць. [Мікалай:] — Гэтулькі ў ім .. неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Заганарыцца, заважнічаць. — Зазнаўся, браце, зазнаўся. Гэта ж за гэтулькі часу ні разу не зайсці.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
столькі; гэтулькі (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
зло́ба, ‑ы, ж.
Тое, што і злосць (у 1 знач.). Нянавісць і злоба заслала.. вочы.Колас.[Мікалай:] Гэтулькі ў ім злобы, гэтулькі неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек. Ніякага спачування, ніякай ласкі.Чорны.
•••
Злоба дня — пра тое, што прыцягвае ўвагу, займае ўсіх у даны момант. Адбор сцэн дыктаваўся ідэйнай задачай, злобай дня.У. Калеснік.
На злобу дня — на актуальную, надзённую тэму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wherefrom
[hwerˈfrʌm]
adv.
адку́ль; з чаго́
Wherefrom has he so much wisdom? — Адку́ль у яго́гэ́тулькі му́драсьці?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
напляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.чаго. Нагаварыць лухты, глупства. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Вы тут, кажу, гэтулькі брыдкага наплявузгалі... Пра адміранне сям’і... пра распад сям’і.Грамовіч.
2. Напляткарыць, нагаварыць на каго‑н. — [Пачоску і Здроку] наплявузгаць на чалавека, абылгаць яго — раз плюнуць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Пабачыць шмат чаго, усё або ўсіх, многіх. Сіроты... Колькі я перабачыў такіх на дарогах вайны!..Ракітны.// Перажыць, зазнаць. Яны ж гэтулькі .. перабачылі разам, прайшлі гэтакія дарогі, і няма ніякага дзіва, што ён проста прывык да яе.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
twice
[twaɪs]
adv.
1) дво́йчы; два разы́
twice a day — дво́йчы на дзень
2) падво́йна; два разы́
twice as much — два разы́гэ́тулькі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).
2.Рмн.‑нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуль, прысл.
Разм. Тое, што і адкуль. Калі поезд праехаў мост, селянін паімкнуўся быў ісці, але Павел Андрэевіч прывітаўся з ім і запытаў, скуль ён.Галавач.Скуль жа ў такога малога гэтулькі сталасці і спрыту?Бажко.Стары падняўся і, відаць, усё ж усхваляваны, падыбаў па паляну, скуль можна было бачыць пажар.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)