Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
humanitarian
[hju:,mænɪˈteriən]
adj.
гуманіта́рны, дабрачы́нны, філянтрапі́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
classical[ˈklæsɪkl]adj.
1. класі́чны, гуманіта́рны
2. стро́гі, традыцы́йны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
humanitarian2[hju:ˌmænɪˈteəriən]adj.
1. гума́нны; гуманісты́чны
2.гуманіта́рны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
humanistyczny
humanistyczn|y
гуманітарны;
studia ~e — гуманітарныя навукі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЕГУ (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт) Europäische Humanistische Universität (früher in Minsk, z. Z. In Vilnius)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т КУЛЬТУ́РЫ.
Засн. ў 1975 як Мінскі ін-т культуры, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: бібліятэчна-інфарм. сістэм, культуралогіі, маст. творчасці, падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. З 1995 працуюць 2 саветы па абароне доктарскіх і канд. дысертацый. У складзе ун-та лінгва-гуманітарны каледж. Мае лабараторыі бел.танц. творчасці, нар. рамёстваў, псіхадыягностыкі і рэабілітацыі асобы сродкамі мастацтва, па аднаўленні і вырабе нар. інструментаў («Беларуская хатка»), размнажальнай тэхнікі; філіял ун-та ў Мазыры. Адзін з заснавальнікаў час. «Тэатральная творчасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ТРА́НСПАРТУ.
Засн. ў 1953 у Гомелі як Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: агульнаінжынерны транспартны, агульнаінжынерны будаўнічы, кіравання працэсамі перавозак, механічны, электратэхн., будаўнічы, прамысл. і грамадз.буд-ва, гуманітарны, прафес. арыентацыі і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі (у яго складзе вучэбна-прафарыентацыйны цэнтр, ліцэй, школа-гімназія, падрыхтоўчыя курсы). Аспірантура з 1954. Пры ун-це 7 н.-д. лабараторый, ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў трансп. комплексу Рэспублікі Беларусь, навуч.-кансультацыйныя пункты ў Мінску, Брэсце, Віцебску. Выдае газ.-штотыднёвік «Вести БелГУТа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
liberal2[ˈlɪbərəl]adj.
1. лібера́льны, лібералі́сцкі
2. шчо́дры, бага́ты
3.гуманіта́рны;
a liberal education шыро́кая адука́цыя; гуманіта́рная адука́цыя;
the liberal arts гуманіта́рныя наву́кі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЗАХО́ДНІЦТВА,
тэндэнцыя ў рас. грамадска-паліт. думцы, светапогляд, заснаваны на прызнанні агульнасці Расіі і Зах. Еўропы як непадзельных частак адзінага культ.-гіст. цэлага. У навук. л-ры існуюць розныя пункты погляду на пастанне аб храналагічных рамках бытавання З., паколькі яго носьбіты вядомы ва ўсе гіст. эпохі са старажытнасці да нашых часоў. У.С.Салаўёў адносіў узнікненне З. да 18 ст. і вылучаў у яго развіцці тры гал. «фазісы»; «тэакратычны» (П.Я.Чаадаеў), «гуманітарны» (В.Р.Бялінскі і «людзі саракавых гадоў»), «натуралістычны» (М.Г.Чарнышэўскі і «людзі шасцідзесятых гадоў»). Больш вузкія рамкі бытавання З. прапанаваў А.А.Грыгор’еў — 1840—60-я г. Менавіта да прадстаўнікоў З. гэтага перыяду адносіцца ў вузкім сэнсе тэрмін Заходнікі.
Літ.:
Гумилев Л.Н. Древняя Русь и Великая степь. М., 1992.