э́тыка-гуманісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. э́тыка-гуманісты́чны э́тыка-гуманісты́чная э́тыка-гуманісты́чнае э́тыка-гуманісты́чныя
Р. э́тыка-гуманісты́чнага э́тыка-гуманісты́чнай
э́тыка-гуманісты́чнае
э́тыка-гуманісты́чнага э́тыка-гуманісты́чных
Д. э́тыка-гуманісты́чнаму э́тыка-гуманісты́чнай э́тыка-гуманісты́чнаму э́тыка-гуманісты́чным
В. э́тыка-гуманісты́чны (неадуш.)
э́тыка-гуманісты́чнага (адуш.)
э́тыка-гуманісты́чную э́тыка-гуманісты́чнае э́тыка-гуманісты́чныя (неадуш.)
э́тыка-гуманісты́чных (адуш.)
Т. э́тыка-гуманісты́чным э́тыка-гуманісты́чнай
э́тыка-гуманісты́чнаю
э́тыка-гуманісты́чным э́тыка-гуманісты́чнымі
М. э́тыка-гуманісты́чным э́тыка-гуманісты́чнай э́тыка-гуманісты́чным э́тыка-гуманісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гумани́стический гуманісты́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

humanitarian​2 [hju:ˌmænɪˈteəriən] adj.

1. гума́нны; гуманісты́чны

2. гуманіта́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АСТУ́ЖАЎ (сапр. Пажараў) Аляксандр Аляксеевіч

(28.4.1874, Варонеж — 1.3.1953),

рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1937). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1895. З 1898 у Малым т-ры. Прадстаўнік героіка-рамант. школы, трагік. У 1910, страціўшы слых, распрацаваў сістэму прыёмаў, якія далі магчымасць выступаць на сцэне. У мастацтве Астужава гуманістычны пафас і тэмперамент спалучаліся са шчырасцю і ўзнёсласцю выканання. Вяршыня творчасці — вобразы Атэла і Урыэля Акосты (аднайм. п’есы У.​Шэкспіра і К.​Гуцкава). Сярод інш. роляў: Рамэо («Рамэо і Джульета» Шэкспіра), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.​Астроўскага), Освальд («Здані» Г.​Ібсена). Дзярж. прэмія СССР 1943.

А.А.Астужаў.

т. 2, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУХТА́РАЎ Гусейн (11.7.1914, г. Мешхед, Іран — 9.4.1980),

туркменскі драматург. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1953). Друкаваўся з 1941. Аўтар п’ес, лібрэта опер і балетаў, кінасцэнарыяў (усяго больш за 30, некаторыя — у сааўт.). У п’есах «Я — старшыня» (1942), «Каханне і паклёп» (1943), «Алтын» (1945), «Сям’я Алана» («Гонар сям’і», паст. 1949; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Вясёлы госць» (1954), «Трыццатыя гады» (паст. 1958), «Хто злачынец?» (1963), «Прыгожая» (1972), «Я жанюся на бабулі», «Брыгадзір» (абедзве паст. 1977), скіраваных супраць гультайства, паразітызму і прыстасавальніцтва, спалучаны гуманістычны пафас і дабрадушны гумар, грамадзянскасць пазіцыі аўтара і псіхалагічна тонкае пранікненне ў характары герояў.

Тв.:

Рус. пер. — Пьесы. М., 1968.

т. 11, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

humanitarny

humanitarn|y

гуманны, гуманістычны;

~a postawa — гуманістычная пазіцыя;

pomoc ~a — гуманітарная дапамога

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗУЛЬФІЯ́ (сапр. Ісраілава Зульфія; н. 14.3.1915, Ташкент),

узбекская паэтэса. Нар. паэтэса Узбекістана (1965). Герой Сац. Працы (1984). У паэт. зб-ках «Старонкі жыцця» (1932), «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Спатканне» (1972), «Радкі памяці» (1974; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Роздум і пачуцці» (1982) і інш. вострае адчуванне сучаснасці, услаўленне жанчыны-працаўніцы, гуманістычны пафас. Змест кн. «Размова з сяброўкамі» (1953) — асэнсаванне ролі ўзб. жанчыны ў сям’і і ў грамадскім жыцці. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1970, Міжнар. прэміі імя Дж.​Нэру 1968 і «Лотас» 1970. Пераклала на ўзб. мову творы Я.​Купалы, Я.​Коласа, П.​Броўкі, М.​Танка, Э.​Агняцвет, Е.​Лось. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Э.​Агняцвет, Р.​Барадулін, А.​Вярцінскі, С.​Грахоўскі, А.​Грачанікаў, В.​Іпатава, А.​Лойка і інш.

Тв.:

Бел. пер. — Лірыка. Мн., 1967;

Такое сэрца ў мяне. Мн., 1985.

Зульфія.

т. 7, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТРАПАЦЭНТРЫ́ЗМ (ад антрапа... + цэнтр),

погляд, паводле якога чалавек ёсць цэнтр і вышэйшая мэта светабудовы. Цесна звязаны з тэлеалогіяй. У ант. філасофіі прынцып антрапацэнтрызму сфармуляваны Пратагорам («Мера ўсіх рэчаў — чалавек»), развіты ў этычным рацыяналізме Сакрата. Рысы антапацэнтрызму назіраюцца ў прадстаўнікоў сярэдневяковай філасофіі (патрыстыка, Аўгусцін, Бернар Клервоскі і інш.). Прынцыпова новы характар антрапацэнтрызму набыў у культуры Адраджэння, калі ўвага мысліцеля акцэнтавалася на прыгажосці і велічы чалавека, яго высокім прызначэнні. Элементы антрапацэнтрызму захоўваліся ў класічнай зах. філасофіі (К.​Гельвецый, Л.​Феербах), былі ўласцівы філосафам рэліг. і ірацыяналісцка-экзістэнцыяналісцкай арыентацыі (Г.​Марсель, А.​Камю і інш.). На Беларусі ідэі антрапацэнтрызму вядомы з 11 ст. — з пашырэннем твораў патрыстычнай л-ры. У грамадскай думцы і культуры Беларусі 15—17 ст. зацвярджаецца гуманістычны антрапацэнтрызм Адраджэння. Бел. мысліцелі-гуманісты (М.​Гусоўскі, Ф.​Скарына, Сімяон Полацкі) адстойвалі высокую годнасць чалавека, грамадскае прызначэнне яго дзейнасці, самакаштоўнасць зямнога жыцця.

Г.​У.​Грушавы.

т. 1, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕДАРЭ́НКА Андрэй Міхайлавіч (н. 17.1.1964, в. Бярозаўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1990). З 1990 у час. «Полымя». Друкуецца з 1987. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхал. партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сённяшняга грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філас. роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыст. артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхал. аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, маст. ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з бел. мовы на рускую. За кн. прозы «Смута» (1994) Літ. прэмія імя І.​Мележа 1995.

Тв.:

Гісторыя хваробы: Аповесць. Мн., 1990;

Афганская шкатулка: Аповесць, апавяданні. Мн., 2002.

А.​В.​Спрынчан.

т. 16, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРАНЦЫ́СК I (François; 12.9.1494, г. Каньяк, Францыя — 31.3.1547),

французскі кароль [1515—47]. З дынастыі Валуа. Праводзіў палітыку па ператварэнні Францыі ў абсалютную манархію. Гал. органам кіравання зрабіў каралеўскі савет, у правінцыях увёў ген. намеснікаў і кантраляваў дзейнасць губернатараў, абмежаваў правы парламента, даходы каралеўскага дамена зліў з дзярж. падаткамі, якія значна павялічыў. Стварыў пастаянную армію. Дамогся незалежнасці франц. царквы ад Ватыкана. У 1535 і 1540 выдаў эдыкты аб праследаванні кальвіністаў як ератыкоў. У 1532 далучыў Брэтань. У Італьянскіх войнах 1494—15 59 перамог у 1515 пры Марыньяна і заняў Мілан; у выніку паражэння ад арміі імператара Карла V (1525) трапіў у палон і падпісаў зневажальны для Францыі Мадрыдскі дагавор (1526). Пасля вяртання ў Францыю (1526) заключыў саюз (Каньякскую лігу) з папам Кліментам VII, Венецыяй і герцагам Мілана, аднавіў ваен. дзеянні (1527—29). У 1530 засн. гуманістычны ун-т (з канца 18 ст. Калеж дэ Франс).

т. 16, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)