Гукавы ціск 1/218; 2/203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГУКАВЫ́ ЦІСК,

дадатковы ціск, што ўзнікае ў вадкім або газападобным асяроддзі пры праходжанні ў ім гукавой хвалі; асн. характарыстыка гуку. Гукавая хваля выклікае ў асяроддзі згушчэнні і разрэджванні, якія і ствараюць дадатковыя змены ціску ў адносінах да яго сярэдняга значэння. Пры значным гукавым ціску можа парушацца суцэльнасць вадкасці (гл. Кавітацыя). Вымяраецца ў паскалях. Гукавы ціск трэба адрозніваць ад ціску гуку.

т. 5, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад (у мовазнаўстве) 3/599, 600

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

звуково́й гукавы́;

звуково́й соста́в гукавы́ склад;

звуково́й барье́р гукавы́ бар’е́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sonic [ˈsɒnɪk] adj. гукавы́, акусты́чны;

a sonic barrier гукавы́ бар’е́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

acoustic [əˈku:stɪk] adj. акусты́чны, гукавы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гука...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. гук, гукавы, напр.: гукалакатар, гукапеленгатар, гукасігнальны, гукаўспрымальны, гукавымаўленне, гуказапісны, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура, гукапаглынальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sound film [ˈsaʊndˌfɪlm] n. гукавы́ фільм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Звязаны з гукам; гукавы. Фанічны бок слова.

2. Які мае гукавы сігнал (пра тэлефонны апарат). Фанічны тэлефон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sound barrier [ˈsaʊndˌbæriə] n. phys. гукавы́ бар’е́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)