трэхіспо́ра
(н.-лац. trechispora)
губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце на адмерлай драўніне лісцевых і хвойных дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вара́рыя
(н.-лац. vararia)
губавы базідыяльны грыб сям. лахнакладыевых, які расце на драўніне і кары хвойных, зрэдку лісцевых парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лянзі́тэс
(н.-лац. lenzites)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на адмерлай драўніне лісцевых парод, выклікае белую гніль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піптапо́р
(н.-лац. piptoporus)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, адмерлых і жывых ствалах лісцевых дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аксіпо́р
(н.-лац. oxyporus)
губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце на дрэвах і мёртвай драўніне лісцевых і хвойных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
летыпо́р
(н.-лац. laetiporus)
губавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэрэ́на
(н.-лац. cerrena)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце пераважна ў сырых мясцінах на пнях і адмерлай драўніне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карыёл
(н.-лац. coriolus)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які пасяляецца на мёртвай драўніне, на ламаччы, лесаматэрыялах, выклікае белую гніль драўніны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
б’еркандэ́ра
(н.-лац. bjerkandera)
губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце ў лясах на адмерлай драўніне, ствалах жывых дрэў, выклікае белую гніль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гапало́піл
(н.-лац. hapalopilus)
губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце ў лясах на ствалах, лесапавале і пнях хвойных і лісцевых парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)