гнуша́ться несов. грэ́баваць (кім, чым), цура́цца (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манкі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Пагрэбаваць (грэбаваць), нядбайна аднесціся (адносіцца) да чаго‑н. Манкіраваць службовымі абавязкамі.

[Ад фр. manquer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

look down on

грэ́баваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. каго-што. Выказваць неадабрэнне ў адносінах да каго-н.

2. кім-чым. Грэбаваць.

Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў (прыказка).

|| зак. зганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. ганьбава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Брэ́кацьгрэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбацьбрэгаць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ганьбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.

2. кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць. Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

despise

[dɪˈspaɪz]

v.t.

пагарджа́ць, грэ́баваць; ненаві́дзець

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hold cheap

не шанава́ць, грэ́баваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wzgardzać

незак. пагарджаць, грэбаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

remiss [rɪˈmɪs] adj. fml нядба́йны; няўва́жлівы;

be remiss in one’s duty грэ́баваць сваі́мі абавя́зкамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)