fúßenvi (auf D) абапіра́цца (на што-н.), грунтава́цца (на чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
berúhenvi (auf D) абапіра́цца, грунтава́цца, трыма́цца (на чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
базі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах.// У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым‑н.
2. Размяшчацца дзе‑н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Тое, што і сыходзіць.
2.зчаго. Грунтаваццана чым‑н., браць што‑н. за аснову. Ствараючы байку, паэт зыходзіць з жыццёвых з’яў свайго часу, з камічных рысаў у самой рэчаіснасці.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУМАНІТА́РНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у галіне гуманіт. (грамадскіх) навук. Структура гуманітарнай адукацыі вызначаецца традыцыямі адукацыі і выхавання, якія склаліся ў канкрэтных супольнасцях. У краінах Зах. Еўропы і ЗША да гуманіт. дысцыплін адносяць гісторыю, філасофію, рэлігіязнаўства, л-ру, выяўл. мастацтва, музыку, замежную і родную мовы, а таксама сац. навукі (псіхалогію, эканоміку, сацыялогію, антрапалогію, лінгвістыку, паліт. дысцыпліны). У Беларусі і ў інш. краінах СНД гуманітарная адукацыя трактуецца больш расшырана — як сац.-гуманітарная ці гуманітарная і сац.-эканамічная. Змест гуманітарнай адукацыі вызначаецца сукупнасцю навук, якія дазваляюць чалавеку пазнаць самога сябе, навакольнае асяроддзе, шляхі развіцця грамадства з улікам яго культ.-гіст. спадчыны. У сістэме адукацыі Беларусі сац.-гуманіт. падрыхтоўка ахоплівае гіст., эканам., сац.-паліт., правазнаўчыя, псіхолага-пед. дысцыпліны, родную і замежную мовы. У ліку асн. тэндэнцый рэфармавання адукацыі прадугледжваецца гуманізацыя (змест гуманітарнай адукацыі павінен грунтаваццана антрапакультуралагічным падыходзе) і гуманітарызацыя (сістэма мер, праз якія рэалізуюцца высакародныя мэты і прынцыпы гуманіст. каштоўнасцей у навуч. працэсе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
basíeren
1.vt (auf D) асно́ўваць, грунтава́ць
2.vi і~, sich (auf D) грунтава́цца (на чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
opierać się
незак.
1. абапірацца, апірацца;
2. абапірацца накаго; знаходзіць апору ў кім;
3. засноўвацца; грунтавацца;
4. супраціўляцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВО́ПЫТ,
уся сукупнасць практычных узаемаадносін паміж чалавекам і аб’ектыўным светам; элемент пазнавальнай дзейнасці, спалучэнне пачуццёвага і абстрактна-лагічнага адлюстравання аб’ектыўнай рэальнасці на аснове і ў працэсе практычнага ўздзеяння чалавека на навакольны свет.
У гісторыі філасофіі, паводле поглядаў эмпірызму і сенсуалізму, вопыт трактаваўся як адзіная крыніца ведаў. Прадстаўнікі ідэаліст. эмпірызму (Дж.Берклі, Д.Юм), абмяжоўвалі вопыт сукупнасцю пачуццяў і адчуванняў і адмаўлялі, што ў аснове яго ляжыць аб’ектыўная рэальнасць. Матэрыяліст. эмпірызм (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Дж.Лок, Д.Дзідро, К.Гельвецый) крыніцай вопыту лічыў матэрыяльны свет. Прадстаўнікі рацыяналізму (Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейбніц) меркавалі, што лагічнае мысленне не можа грунтаваццана вопыце, бо розум быццам бы здольны спасцігаць ісціну непасрэдна, без пачуццёва-эмпірычнага пазнання. І.Кант крытыкаваў рацыяналізм і сенсуалізм, Г.Гегель лічыў пазнанне працэсам, што развіваецца на шматлікіх узроўнях.
Сучасная філасофія разглядае вопыт як нешта вытворнае ад аб’ектыўнай рэальнасці, як пераўтваральнае ўздзеянне чалавека на знешні свет і як вынік гэтага ўздзеяння ў выглядзе ведаў і навыкаў, як працэс узаемадзеяння суб’екта з аб’ектам. Вопыт адлюстроўвае ўзровень авалодання законамі прыроды, грамадства і мыслення, што дасягнуты людзьмі на дадзеным этапе іх гіст. развіцця.
Літ.:
Швырев В.С. Научное познание как деятельность. М., 1984;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
поко́итьсянесов.
1.(пребывать в покое) знахо́дзіцца, быць у спако́і; (отдыхать) адпачыва́ць;
2.(быть похороненным) спачыва́ць, быць пахава́ным;
здесь поко́ится мой оте́ц тут спачыва́е (пахава́ны) мой ба́цька;
3.(лежать, опираться на основание) абапіра́цца, апіра́цца (на што); (лежать) ляжа́ць (на чым); (стоять) стая́ць (на чым);
мост поко́ится наа́рках мост абапіра́ецца наа́ркі;
4.перен. (основываться)грунтава́цца;
э́тот вы́вод поко́ится на глубо́ком изуче́нии предме́та гэ́тая высно́ва грунту́ецца на глыбо́кім вывучэ́нні прадме́та.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1.Незак.да выйсці (у 1–5, 7, 8 і 10 знач.).
2. Быць накіраваным у які‑н. бок. Вокны малога пакоя выходзілі на кірмашовы пляц.Чорны.
3.зчаго. Грунтаваццана чым‑н. Выходзіць з меркавання.
4.узнач.пабочн. Значыць, як вынікае. Але ж, выходзіць, пра .. [схованкі] ведаў і нехта трэці.Якімовіч.— Муруеш, выходзіць? — хмура перапытваў.. [брыгадзір]. — Ну, то муруй, муруй...Вышынскі.
•••
З галавы (з памяці, з думак) не выходзіць — пастаянна думаць пра што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)