грузінскі паэт.Акад.АН Грузіі (1960). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Тбіліскі ун-т (1931). У 1966—92 гал. рэдактар Груз. Энцыклапедыі. Асн. тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар зб-каў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «І гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш.Руставелі 1966), літ.-крыт. артыкулаў (зб. «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кн. «Па дарогах Індыі» Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙДЗІНА Ламара Барысаўна
(н. 6.9.1952, г. Тэтры-Цкара, Грузія),
бел. спартсменка (стралковы спорт). Чэмпіёнка Еўропы ў складзе каманды СССР і сярэбраны прызёр у асабістым першынстве ў 1976, 1977, чэмпіёнка (1976—77) і рэкардсменка СССР (1977) у стральбе з малакалібернага і стандартнага пісталета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАЛІЯ́НІ Ладо
(Уладзімір; н. 15.5.1913, г. Зестафоні, Грузія),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскую АМ (1940). Аўтар апавяданняў, навел, нарысаў (зб-кі навел «Лахіл Першая», 1940; «Паэт-вандроўнік», 1968; «Дубовы чарвяк», 1973, і інш.), рамана пра жыццё рабочых Грузіі «Новы далягляд» (т. 1—3, 1952—68).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПРЫНДАШВІ́ЛІ Нона Цярэнцьеўна
(н. 3.5.1941, г. Зугдыды, Грузія),
грузінская спартсменка (шахматы). Засл. майстар спорту (1964). Міжнар. гросмайстар (1976), першая жанчына, якой прысвоена званне міжнар. гросмайстра сярод мужчын (1978). Пяціразовая чэмпіёнка свету (1962—78). Пяціразовая чэмпіёнка СССР (1963, 1973/74, 1981, 1983, 1985). Лаўрэат шахматнага прыза «Оскар» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДАУ́ТА,
прыморскі кліматычны курорт у Абхазіі (Грузія), на ўзбярэжжы Чорнага м., за 35 км ад г. Сухумі. Вільготны, субтрапічны клімат з гарачым летам, цёплае мора (купальны сезон з мая да лістапада), пляжы спрыяльныя для адпачынку і лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, органаў дыхання (нетуберкулёзных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАШУКЕ́ЛІ Элгуджа Давідавіч
(н. 22.8.1928, Тбілісі),
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРАНАШВІ́ЛІ Пётр
(Петрэ) Варламавіч (16.11.1907, с. Нігаіты Ланчхуцкага р-на, Грузія — 26.12.1976),
грузінскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1950). Бацька М.П.Аміранашвілі. Пасля сканчэння Тбіліскай кансерваторыі (1930) саліст Грузінскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кіазо («Даісі» З.Паліяшвілі), Аўтандзіл («Сказанне аб Тарыэлі» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яга («Атэла» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЙ XII,
Гіоргі XII (1746—9.1.1801), апошні цар [1798—1801] царства Картлі-Кахеты (Усх.Грузія). З дынастыі Багратыёнаў. Сын Іраклія II. Аднавіў Георгіеўскі трактат 1783. Ва ўмовах пагрозы ўварвання з боку Ірана і ўнутр. нестабільнасці пайшоў на саюз з рас. імператарам. Пасля смерці Георгія XII абвешчаны маніфест Паўла І пра далучэнне Усх. Грузіі да Расіі (пач. 1801).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЗІ́ЕЎ Сека Куцрыевіч
(1855 ці 1857, с. Н. Ганісі, Грузія — 3.8.1915),
асецінскі пісьменнік; родапачынальнік асецінскай прозы. У апавяданнях «Маці і сын», «Айса», «Арагвійскі князь Нугзар Эрыставі», «Залда», «Азау», «Жанчына ў жалобе» і інш. жыццё асецінскага сялянства на пач. 20 ст., трагічны лёс жанчыны-гаранкі. Адметныя рысы яго творчасці — матывы свабодалюбства, сувязь з фальклорам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРАТЫЁНІ,
дынастыя, якая царавала ў Грузіі ў 9—19 ст. У 1-й пал. 9 ст. картлійскі цар Ашот Багратыёні стварыў княства Тао-Кларджэты, якое стала паліт. і культ. цэнтрам Грузіі. У 10 ст.Баграту III удалося аб’яднаць груз. землі. Найб. выдатныя прадстаўнікі Багратыёні: Давід IV Будаўнік, Георгій III [1156—84], Тамара. Яны пашырылі паліт. ўплыў на ўсё Закаўказзе, Паўн. Каўказ і паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Чорнага м. Пасля распаду адзінай груз. дзяржавы ў канцы 15 ст. Багратыёні правілі ў Картлійскім, Кахецінскім, Імерэцінскім царствах. У 1762 Усх.Грузія пад уладай Багратыёні аб’ядналася ў адну дзяржаву. У 1801 Грузія далучана да Рас. імперыі і царская ўлада Багратыёні скончылася. Адна з 4 галін роду Багратыёні была запісана ў рас. княжацкі род. З роду Багратыёні выйшлі многія вядомыя дзеячы, у тым ліку рас. палкаводзец П.І.Баграціён.