Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ciężarek
м. гіра; грузіла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
свінча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах або як зброя ў кулачнай бойцы.
2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.
3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Патапе́ц, потопе́ц, потопо́к ’грузіла’, ’паплавок’ (ТСБМ, Крыв.; паўн.-усх., КЭС; Касп.), патапы́ ’грузіла’ (лід., Сл. ПЗБ). Да тапі́ць — тан́уць (гл.). Ізасема або семантычная калька з літ.grim̃ždas ці gramždíklis ’грузіла’, якія ад gramždìnti ’тапіць, пагружаць’, grimzdė́ti ’загразаць, тануць, тапіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазок ’грузіла ў рыбалоўных снасцях’ (Крыв.), лазні ’грузіла сеткі з каменьчыкаў’ (Браім, 42), укр.глазки ’алавяныя грузілы ў невадзе’. Да прасл.glazъ ’камень’. Параўн. польск.głaz ’камень, кавалак скалы’, ст.-чэш.hlazec ’від каменя’. Узнікла ў выніку страты пратэтычнага g‑ (Петлева, Этимология–76, с. 53).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́ні ’грузіла’ (брасл., Сл. ПЗБ) — назоўнік (мн. л.) ад патонуць ’затапіцца’ (докш., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да тапіць/ тануць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́піч ’грузіла’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць (па‑тапляць). Аб суфіксе ‑іч (са значэннем ’прадмет дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЫБАЛО́ЎНЫ СПОРТ, спартыўнае рыбалоўства,
здабыча рыб з вадаёмаў рыбалоўнымі прыладамі, выкарыстанне якіх патрабуе непасрэднага ўдзелу рыбалова ў працэсе лоўлі і выключае масавы адлоў рыбы; адзін з відаў рыбалоўства і рэкрэацыйнай дзейнасці. Найб. развіты: кастынг (кіданне грузіла і мушкі на далёкасць і трапнасць з дапамогай вудзільна, аснашчанага мультыплікатарнай або безынерцыйнай катушкай з тормазам), лоўля на вуду і на спінінг, лоўля на блешню і мармышку.
Спаборніцтвы (сусв., міжнар. і клубныя турніры) праводзяцца сярод прафесіяналаў і аматараў. Пераможца вызначаецца па сумарнай масе ўлову. Лоўля вядзецца адной вудай на адзін кручок, дазваляецца прыкормка. Рыбу пасля ўзважвання выпускаюць. Кубкавыя спаборніцтвы звычайна маюць камерцыйны характар (напр., па лоўлі меч-рыбы на Кубак Хемінгуэя).
На Беларусі Р.с. культывуецца т-вамі рыбаловаў і спарт. т-вамі. Рэсп.т-ва паляўнічых і рыбаловаў штогод праводзіць турнірныя спаборніцтвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Lotn -(e)s, -e
1) грузі́ла, лот
2) перпендыкуля́р
3) прыпо́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
свінча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах, або як зброя ў кулачнай бойцы. Ён [Рагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім захаванай у руцэ свінчаткай моцна выцяў Галембу ў скронь.Асіпенка.
2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.
3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)