тытані́чны, -ая, -ае (высок.).

1. Які вызначаецца вялікай фізічнай або духоўнай сілай, розумам, талентам; уласцівы тытану¹ (у 2 знач.).

2. Вялікі па сіле, размаху; грандыёзны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

majestic

[məˈdʒestɪk]

adj.

ве́лічны; грандыёзны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

majestatyczny

вялікасны, велічны, грандыёзны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ве́лічны, -ая, -ае.

1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці; грандыёзны.

Велічная мэта.

В. помнік.

2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.

Велічная поза.

В. позірк.

|| наз. ве́лічнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) у мільён разоў большы за адзінку, указаную ў другой частцы слова, напр.: мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;

2) вялікі, гіганцкі, грандыёзны, напр.: мегаліт, мегаспора, мегаполіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

monumentál a манумента́льны, грандыёзны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

grandiós a грандыёзны, ве́лічны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

манумента́льны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да стварэння манументаў, помнікаў, да афармлення архітэктурных збудаванняў.

2. Велічны, грандыёзны, які ўражвае сваёй велічынёй, магутнасцю.

М. будынак.

3. Грунтоўны, глыбокі па змесце.

М. твор.

Манументальнае даследаванне.

|| наз. манумента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

colossal [kəˈlɒsl] adj.

1. каласа́льны, грандыёзны, велічэ́зны, веліза́рны, гіга́нцкі

2. infml надзвыча́йны, цудо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АПАЛАДО́Р (Apollodōros) з Дамаска, старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. Апаладор прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме.

т. 1, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)