3.каго-што. Сабраць, прыгатаваць усё патрэбнае (разм.).
Н. экспедыцыю.
|| незак.нарыхто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.нарыхто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фераграна́ты
(ад фера- + гранаты)
ферыты натрыю і лантаноідаў якія маюць кубічную структуру мінералу гранату.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
забу́хкаць, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць бухкаць. Забухкалі гранаты, застрачылі кулямёты і аўтаматы, ўдарылі вінтоўкі. Шалёная страляніна злілася ў суцэльны гул.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы, ж.
Разм.іран. Пра лёгкую зброю. — Ат!.. Усё адно карысці мала з гэтай пукаўкі. Рыхтуйце гранаты.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пістале́т, ‑а, М ‑леце, м.
Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць. З сабою .. [мужчына] носіць, апрача вінтоўкі, па пісталету ў кожнай кішэні, гранаты.Паслядовіч.
[Фр. pistolet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fragmentation
[,frægmenˈteɪʃən]1.
n.
1) распа́д на ча́сткі
2) разры́ў на аско́лкі (бо́мбы, грана́ты)
2.
adj.
аско́лачны (грана́та, бо́мба)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БОЕПРЫПА́СЫ,
састаўная частка ўзбраення, прызначаная для паражэння жывой сілы і тэхнікі, разбурэння збудаванняў (умацаванняў) і выканання спец. задач (асвятлення, задымлення і інш.). Да боепрыпасаў адносяць артыл. выстралы, рэактыўныя снарады, боегалоўкі ракет і тарпедаў, патроны да стралк. зброі, гранаты, авіяц.бомбы, інж. і марскія міны, фугасы, дымавыя шашкі і інш. Боепрыпасы дасылаюцца да цэляў з дапамогай агнястрэльнай зброі (кулі, снарады, міны і інш.), рухавікоў (рэактыўныя снарады, тарпеды), скідваннем з вышыні (авіяц. бомбы) або кіданнем уручную (ручныя гранаты). Некаторыя боепрыпасы ўстанаўліваюцца на мясцовасці або ў вадзе (міны, фугасы). Паводле прызначэння адрозніваюць боепрыпасы асн. (для паражэння цэляў), спец. (для асвятлення, задымлення, распаўсюджвання агітацыйнай л-ры і інш.), дапаможныя (вучэбныя, халастыя, для спец. выпрабаванняў); паводле характару забеспячэння — са звычайным выбуховым рэчывам, ядзерныя боепрыпасы, аб’ёмнага выбуху, хім. (асколачна-хім.) і інш. Частка боепрыпасаў расходуецца на баявую падрыхтоўку войскаў. Захоўваюцца боепрыпасы ў спец. абсталяваных сховішчах і складах, якія строга ахоўваюцца, большасць з іх з’яўляюцца часткай баз ваенных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІТА́НКАВАЕ ЎЗБРАЕ́ННЕ,
розныя віды зброі і сродкаў для паражэння танкаў і інш. браніраваных цэлей. Да П.ў. адносяцца: процітанкавыя сродкі блізкага бою (гранатамёты, гранаты ручныя), процітанкавая артылерыя, процітанкавыя ракетныя комплексы, авіяц. процітанкавыя ракеты, бомбы і інш. Агульныя тэндэнцыі развіцця П.ў.: павышэнне бронепрабівальнасці, скарастрэльнасці і агнявой манеўранасці, павелічэнне далёкасці і дакладнасці стральбы, памяншэнне масы і габарытаў канкрэтных узораў зброі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎСКАЯ ЛЮДВІСА́РНЯ,
гарматная ліцейная майстэрня ў Быхаве ў 2-й пал. 16—18 ст. Узнікла, калі горадам валодалі магнаты Хадкевічы. Тут вырабляліся звычайныя і дробавыя гарматы — «шротаўніцы», марціры, шматствольныя ўстаноўкі — «арганы» і «шмыгаўніцы», а таксама ядры, карцечныя зарады, артыл. і ручныя гранаты. Адным з першых людвісараў быў, верагодна, ням. майстар Кашпір Ганусаў. У 1697 быхаўскія людвісары майстар Пятрок і яго памочнік Юрка былі запрошаны ў Магілёў, дзе адлілі для магістрата вял. бронзавую гармату.
расійскі ваен. дзеяч, герой абароны Порт-Артура. Ген.-лейт. (1904). Скончыў Мікалаеўскае інж. вучылішча (1877), Інж. акадэмію (1882) і Акадэмію Генштаба (1886). Камандаваў (з 1903) 7-й Усх.-Сібірскай стралк. брыгадай. У рус.-яп. вайну 1904—05 нач. абароны сухап. фронту крэпасці Порт-Артур, пад яго кіраўніцтвам нанава створана сістэма абароны крэпасці. Кіраваў стварэннем новых відаў узбраення (ручныя гранаты, мінамёты), прыдумаў электрызацыю драцяных загарод. Загінуў пры артыл. абстрэле.