Увасобіцца ў каго‑, што‑н., прыняць іншы выгляд, іншую форму; ператварыцца; змяніцца. Уменне пераўвасобіцца, стаць на месца свайго героя і гаварыць яго мовай з’яўлялася той якасцю творчасці Змітрака Бядулі, якая забяспечыла яго творам вялікі і заслужаны поспех.Кучар.У адно імгненне Слава пераўвасобіўся. Імклівы, парывісты крок, рашучы позірк вачэй, грамавы голас.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамеры́чны
(фр. homérique, ад гр. Homer = імя старажытнагрэчаскага паэта)
вялізны, незвычайных памераў або сілы;
г. смех — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гулянках алімпійскія багі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
разма́шысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук, ног. Нічыпар Сідаравіч павярнуўся і, убачыўшы, хто зайшоў да яго, размашыстымі крокамі падаўся насустрач.Сіўцоў.Касцістая, шырокая фігура, размашыстыя рухі, рэзкая хада, грамавы голас, велізарныя боты, — усім гэтым .. [Мальвіна] зразу зварочвае на сябе ўвагу.Колас.// Буйны, разгоністы (пра почырк). Двайны лісток з вучнёўскага сшытка ў клетачку густа спісаны размашыстым почыркам Сяргея Барсука.Жычка.
2. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.). Размашыстыя галіны дуба. Размашыстыя рогі. □ Аж колы сакочуць, не ўгледзіш за дышл[е]м, за размашыстым вобадам.Лынькоў.// Які шырока раскінуўся на вялікую адлегласць, шырокі.
3. Які вызначаецца шырынёй, паўнатой праяўлення. Такая, брат Алесь, туга — балючая, размашыстая, што кліча ў даль.Брыль.Вацік сядзеў на трактарным крэсле, глядзеў на бягучы пас, на яго размашыстую сілу.Баранавых.// Які вызначаецца смелым характарам, шырокай натурай. Перш за ўсё Саўка Мільгун размашысты чалавек, шырокая натура і гультай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́ра, ‑ы, ж.
1. Рэальная або легендарная падзея, ад якой вядзецца летазлічэнне, а таксама адпаведная сістэма летазлічэння. Новая, або наша, эра ўмоўна пачынаецца з даты нараджэння міфічнага Ісуса Хрыста. □ [Андрэй Міхайлавіч:] — Ужо ў V веку да нашай эры пісаў пра Калхіду Гіпакрат.Самуйлёнак.
2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга. І на трыбуну — насцеж дзверы! — Пад грамавы гвардзейскі кліч Жаданым сонцам новай эры Упэўнена ўзышоў Ільіч.Смагаровіч.Гэта [паэзія Маякоўскага] вялікая скарбніца ідэй, вобразаў і пачуццяў, сацыяльная і мастацкая прырода якіх звязана з новай эрай гісторыі чалавецтва — эрай сацыялістычнай рэвалюцыі і будаўніцтва камунізма.«Беларусь».
3. Буйная адзінка храналагічнага падзелу геалагічнай гісторыі Зямлі. Эры падзяляюцца на перыяды, а перыяды — на эпохі.
•••
Архейская (азойская) эра — самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Кайназойская эра — навейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Мезазойская эра — сярэдняя эра між палеазойскай і кайназойскай у геалагічнай гісторыі Зямлі.
Палеазойская эра — эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая папярэднічае мезазойскай.
Эазойская эра — другая найстаражытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
[Лац. aera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)