рабаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік.

|| ж. рабаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабаўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Марскі грабежнік, разбойнік. Часы марскіх піратаў скончыліся тысячу гадоў назад, а касмічных наогул не было. Шыцік. // перан. Разм. Пра таго, хто паводзіць сябе як грабежнік. Венгерскія арнітолагі ўзяліся дапамагчы сялянам зберагчы пасевы і вінаграднікі ад паветраных піратаў. Матрунёнак.

[Грэч. peirates.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grabieżca

ж. грабежнік, рабаўнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Plünderer

m -s, - грабе́жнік, рабаўні́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rabuś

м. рабаўнік, грабежнік; разбойнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

intruder [ɪnˈtru:də] n.

1. паруша́льнік (межаў); рабаўні́к, грабе́жнік

2. (на)даку́члівы чалаве́к, назо́ла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

налётчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца налётамі; грабежнік. Злавіць налётчыка. // перан. Пра таго, хто робіць налёты з мэтай ваеннага захопу, прыгнёту; агрэсар. Фашысцкія налётчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налётчик налётчык, -ка м.; (грабитель — ещё) грабе́жнік, -ка м., рабаўні́к, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hijacker [ˈhaɪdʒækə] n. той, хто захо́плівае самалёты; паве́траны піра́т, паве́траны банды́т; налётчык, грабе́жнік (які нападае на аўтамабілі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разбо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм., жарт.).

Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбо́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбо́йніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і разбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)