гуча́ць і гучэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак.

1. Утвараць гукі, раздавацца (пра гукі).

Струны гучаць глуха.

Гучыць вясёлая мелодыя.

2. перан. Успрымацца як нешта важнае, урачыстае, прыгожае і пад.

Кібернетыка — гэта гучыць!

Чалавек!

Гэта гучыць горда.

3. Вынікаць, праяўляцца.

У гэтым пытанні гучыць сумненне.

У голасе гучыць радасць.

|| наз. гуча́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́нечкі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі маленькі. Нават маленечкі Паўлюк Рылка, самы меншы ў школе, горда нёс рыдлёўку, згінаючыся ад яе цяжару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куна́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кунака. Кунацкая гасціннасць.

2. у знач. наз. куна́цкая, ‑ай, ж. Асобны пакой для кунакоў, гасцей у доме каўказскага горда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Басі́ла ’здаравяка-лайдак’ (Яўс.). Параўн. рус. дыял. баси́ла ’франт; бяспутны чалавек, хуліган’, баси́ло ’горды чалавек; франт’. Мабыць, звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. ба́си́ть ’выстройвацца, франціць’, ’трымацца горда, важнічаць’ (паходжанне яго не вельмі яснае). Гл. баской.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

першама́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да свята Першага мая. Першамайская дэманстрацыя. Першамайскія ўрачыстасці. Першамайскія падарункі. □ Сёння ў першамайскай калоне горда крочаць побач былыя воіны і партызаны. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несуразме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены суразмернасці, прапарцыянальнасці. Здраднік задраў невялікі прамы нос, горда ўзняў сваю маленькую, несуразмерную росту, круглую, як качан капусты, галаву, прычасаў рэшткі цёмна-русых валасоў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памажне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца мажным, мажнейшым. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Сабаленка. Зоя ішла з Дома культуры. На вострых скулах яе твару ўжо можна было заўважыць карычневыя плямінкі. Зоя памажнела, галаву трымала горда. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзе́йсніцца, ‑ніцца; зак.

Ажыццявіцца, збыцца. Горда расквітнела сацыялістычная Украіна. Здзейсніліся мары Шаўчэнкі аб брацтве паміж народамі. Купала. Марыў Андрэй паступіць у Мінскі політэхнічны інстытут. Ён зжыўся з гэтай марай і не мог уявіць, што яна не здзейсніцца. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рды ’горды, ганарысты, недаступны’ (Нас.), ’горды’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж га́рдагорда’ (Нас., Касп.), га́рдасць ’гордасць’ (Нас.). Ст.-бел. гардый, гардо, гардость (Булыка, Запазыч.). Укр. га́рдий (ст.-укр. гардый). Запазычанне з польск. hardy ’тс’ (таксама gardy), hardość (gardość). Гл. Слаўскі, 1, 405; Булыка, Запазыч., 79; Цімчанка, I, 509; Рудніцкі, 1, 571. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шасціме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца шэсць месяцаў. Шасцімесячныя курсы. // Разлічаны на шэсць месяцаў. Жанчына ішла, горда ўскінуўшы галаву, валасы ў яе былі ў дробных кудзерках — шасцімесячная завіўка. Арабей.

2. Узростам у шэсць месяцаў. Шасцімесячнае дзіця.

3. Які належыць за шэсць месяцаў. Шасцімесячны аклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)