ГЛЫБО́КІ ДРУК,
від друку, пры якім друкавальныя элементы друкарскай формы паглыблены адносна прабельных і запаўняюцца фарбаю. У працэсе друкавання фарба бесперапынна паступае на паверхню друкарскай формы, спец. стальной пласцінкай (ракелем) выдаляецца з прабельных элементаў, а з паглыбленняў пад ціскам друкарскага вала перадаецца на паперу.
Чым глыбей друкавальныя элементы, тым больш фарбы пераносіцца на паперу і больш цёмнымі насычанымі робяцца пэўныя часткі адбітка. Для адбіткаў глыбокага друку ўласцівыя высокая яркасць, насычанасць і мяккасць тонавых пераходаў. Формы для глыбокага друку робяць фотамех. спосабам і на электрагравіравальных апаратах, друкаванне выконваецца на ратацыйных друкарскіх машынах. Глыбокі друк выкарыстоўваюць для друкавання ілюстраваных адна- і шматфарбавых часопісаў, рэкламнай і этыкетачна-ўпаковачнай выяўленчай прадукцыі. Вядомы з 15 ст. Папярэднікам сучаснага спосабу вырабу формаў глыбокага друку з’яўляецца геліягравюра.
Літ.:
Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982.
т. 5, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грунто́ўны, -ая, -ае.
Трывалы, глыбокі.
Г. адказ.
|| наз. грунто́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глубо́кий в разн. знач. глыбо́кі;
глубо́кая ночь глыбо́кая ноч;
глубо́кая печа́ть полигр. глыбо́кі друк;
глубо́кая ста́рость глыбо́кая ста́расць;
глубо́кий го́лос глыбо́кі го́лас;
глубо́кий покло́н глыбо́кі пакло́н;
глубо́кое го́ре глыбо́кае го́ра;
глубо́кий взгля́д глыбо́кі по́гляд;
глубо́кие глаза́ глыбо́кія во́чы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
яр, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Круты бераг, роў, лагчына.
Глыбокі я.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праку́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
Рана ад укусу, пракушанае месца.
Глыбокі п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уды́х, -у, мн. -і, -аў, м.
Асобнае ўдыханне; проціл. выдых.
Зрабіць глыбокі ў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бяздо́нны, -ая, -ае.
Які не мае дна, вельмі глыбокі.
Бяздоннае возера.
|| наз. бяздо́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глыбока... (а таксама глыбака...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. глыбокі, напр.: глыбоказалягальны, глыбокапрамярзальны, глыбокарыхліцель, глыбокаўрэзаны, глыбокаразмешчаны, глыбокашаноўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узды́х, -у, мн. -і, -аў, м.
Працяглы ўдых, а за ім выдых.
Глыбокі ў.
Да апошняга ўздыху (да смерці).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шрам, -а, мн. -ы, -аў, м.
След на скуры ад раны.
Глыбокі ш. на твары.
Шрам на дрэве (перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)