Плашчы́ ’бярвёны ў глухой сцяне, у прасле’ (івац., ЛА, 4). Утворана ў выніку рэдэрывацыі з плашчакі (гл.), як, напрыклад, фляга < фляжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глушэ́ц, -шца́м.
1.зоол. глуха́рь;
2.разг. (глухой человек) глуха́рь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гідлі́васць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць гідлівага; агіда да каго‑, чаго‑н. Раптам з глухой чорнай бездані [калодзежа].. з фыркатам кінуўся ў бакі дзікаваты каціны вывадак. Сотнікаў ненавідзеў катоў і з гідлівасцю адхіснуўся.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́шласць, ‑і, ж.
Мінулы час, мінулыя падзеі; мінулае. Гэй, адвечныя курганы, Сведкі прошласці глухой! Кім вы тут панасыпаны?Колас.Постаць і хада гэтай жанчыны непрыемна нагадалі Сафрону Дзядзюлю адну асобу, раптоўная думка пра якую разварушыла даўнюю прошласць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скіт, ‑а, М скіце, м.
1. У праваслаўных манастырах — жыллё для манахаў-пустэльнікаў, размешчанае аддалена ад манастырскага будынка.
2. Стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці. Далёка асталіся Кержанскія лясы з рэшткамі колішніх стараверскіх скітаў.Пальчэўскі.
[Грэч. skētis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАЛЬША́НСКАЯ КА́ФЛЯ,
вырабы 15—19 ст., знойдзеныя пры археал. раскопках на тэр.Гальшанскага палаца і ў цэнтры в.Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Да 15 ст. адносяцца т.зв. гаршковыя кафлі з квадратным вусцем. Кафлі 16 ст. маюць шырокае круглае вусце. У 2-й пал. 16 ст. выраблялі кафлі з аздобленай вонкавай пласцінай і каробкападобнай румпай. Кафлі 17 ст. дэкарыраваны геральдычным (звязаным з родам Сапегаў), расл. і геам. арнаментам, пакрыты глазурай (глухой белай, карычневай, жоўтай або празрыстай зялёнай). Вырабы 16—17 ст. маюць рамку па краі вонкавай пласціны. Кафлі 18 ст. ўласцівы спрошчаны малюнак, адсутнасць рамкі. Вырабы 19 ст. пакрываліся зялёнай і белай палівай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗО́Р,
1) у драўляным дойлідстве — дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь даху або страхі ці робіцца пад застрэшкам 2-схільнага даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некат. гасп. пабудовах, брамах і варотах, культавых збудаваннях. Найб. простыя П. — дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі. Ажурная скразная разьба П. з выкарыстаннем арнаментальных геам. ці расл. матываў характэрна для жыллёвага буд-ва У і ПдУ Беларусі (жылыя дамы ў Быхаве, Бабруйску, Ветцы, Гомелі і інш.).
2) У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрае́зджы, ‑ая, ‑ае.
Цяжкі або немагчымы для праезду. Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакой, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай.Лынькоў.Сэрца .. [Даніка] стукала трывожна, часта, — а што калі дарога акажацца зусім непраезджай?..Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скіт
(гр. sketis)
1) жыллё для манахаў-пустэльнікаў, размешчанае аддалена ад манастырскага будынка;
2) стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)