Гва́рдыя ’гвардыя’ (БРС). Ст.-бел. гвардия, гвардея (Булыка, Запазыч.). Рус. гва́рдия, укр. гва́рдія. Ва ўсх.-слав. мовах гэта запазычанне з польск. gwardia (а гэта з іт. guardia). Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 398; падрабязна Шанскі, 1, Г, 41. Бел. гвардзе́ец, гвардзейскі новыя запазычанні з рус. (у рус. мове гэтыя словы з’явіліся ў другой палавіне XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Г, 40–41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лю́бы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае пачуццё любві, карыстаецца любоўю; блізкі, дарагі, мілы сэрцу. І кінуўся з кручы ў бяздонне юнак Следам за любай дзяўчынай. Свірка. Мне любы стэп шырокі І водар сенажаці, Як быццам тут радзіла Мяне калісьці маці. Куляшоў. Перад .. [Уладзікам] засвяціліся матчыны вочы — любыя, пакутлівыя і грозныя. Бядуля.
2. у знач. наз. лю́бы, ‑ага, м.; лю́бая, ‑ай, ж. Той (тая), каго любяць. Алімпа не ўяўляла сабе, як яна хоць на час расстанецца з любым. Сабаленка. // (пры ветлівым звароце). Мілы, родны. Не палохайся іх, любы, быў вялікі бой. Біў жалезных душагубаў смела бацька твой. Вялюгін.
любы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Кожны, усякі. А хлопцы, дык хлопцы — гвардзеец любы! Колас. Гітлераўцы любымі сіламі намагаліся сарваць пераправу. Шамякін. // у знач. наз. любы́, ‑о́га, м.; люба́я, ‑о́й, ж. Усякі, кожны чалавек. [Вадзіцель:] — Спытай у любога, дзе Косцік-шафёр жыве, табе кожны пакажа. Васілевіч.
2. Які хочаш (на выбар). [Кісялёў:] — Звані ў любы час, не даб’ешся нічога ў аддзеле, звані да мяне на кватэру. Чарнышэвіч. // у знач. наз. любы́, ‑о́га, м.; любо́е, ‑о́га, н. Каго ці што хочаш. — Ого! У цябе.. [трусоў] тут цэлая ферма! — здзіўлена ўсклікнуў Мікола.. — Выбірай любога, — сказаў Віця, — і саджай у кошык. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)