Вя́хаць ’брахаць’ (Бяльк., полац., Янк. II, Яруш.), вяхнуць (КТС). Рус. дыял. вя́хнуць ’пішчаць’ (маск., уладз., СРНГ), вя́хнуць ’гаўкнуць’ (разан., СРНГ), вяху — вяху (пра брэх сабакі) (смал., СРНГ). Магчыма, ад *вякаць ’брахаць, гаўкаць’; параўн. рус. дыял. вякать ’тс’ (СРНГ) з заменай зычнага ў выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. яшчэ вячка ’сабачы брэх’ (пск., СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).
2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)