Пятля́1 рухомае кальцо з вяроўкі, сіло; пяцелька (у адзенні)’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан.; Сцяшк.; мсцісл., Жыв. сл.; даўг., Сл. ПЗБ), петля́ ’тс’ (ТС), сюды ж пятле́йка, петле́йка ’пяцелька, пятліца, гафтачка; почапка’ (баран., Сл. ПЗБ; ПСл; лун., Шатал.), пяце́лька ’тс’ (ТСБМ, Ласт.), пятлю́шкагафтачка’ (Жд.), ст.-бел. петелка ’тс’ (Скарына). Укр. петля́, рус. пе́тля́, польск. pętla, ст.-польск. petlica, чэш. petlice, славен. pentlja, pétlja ’пятля’, серб.-харв. пе̏тља ’гаплік’, балг. петля, пе́телка ’пяцелька з ніткі; гузік’, макед. петелка ’гузік’, ст.-слав. петлꙗ ’пятля’. Прасл. *petьlja не мае агульнапрынятай этымалогіі. Лічыцца запазычаннем з невядомай германскай крыніцы, параўн. ням. fessel, ст.-в.-ням. fezzil, ст.-ісл. fetill, ст.-анг. feter ’сіло, путы’ і інш. (Фасмер, 3, 252; Бязлай, 3, 32; Банькоўскі, 2, 534; БЕР, 5, 202). Сной₂ (505) рэканструюе прасл. *pętъlʼa, якое ўзводзіцца да *pętъ ’нацягнуты, напяты’; яшчэ раней Махэк₂ (447) звязваў з *pęti (гл. пяць), *pǫto (гл. пута).

Пятля́2 ’дзетародны орган самкі жывёлы’ (Нас.), пяце́лька (pieciélka) ’vulva’ (Нас.; Сержп.). Відаць, эўфемізм (гл. пятля1), параўн. пу́тка ’пятля, пяцелька (у мове шаўцоў)’: здзелай трохі шэрэйшае путка (добр., Мат. Гом.) і балг. пу́тка ’vulva’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́телька ж., уменьш.

1. пяце́лька, -кі ж.;

2. (дверная, оконная и т. п.) заве́ска, -кі ж.;

3. (для пуговицы) прарэ́шак, -шка м.; (пришитая) га́фтачка, -кі ж.; см. петля́ 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тцагафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

петля́ ж.

1. пятля́, -лі́ ж., мн. пе́тлі, -ляў; (затяжная) за́шмарга, -гі ж.;

сложи́ть петлю зрабі́ць пятлю́;

завяза́ть петлёй завяза́ць пятлёй (за́шмаргай);

2. (дверная, оконная и т. п.) заве́са, -сы ж.;

дверь соскочи́ла с пете́ль дзве́ры саско́чылі з заве́с;

3. (для пуговицы) прарэ́шак, -шка м.; (для крючка) га́фтачка, -кі ж.;

4. (в вязании) во́чка, -ка ср.;

спусти́ть петлю спусці́ць во́чка;

5. (силок) сіло́, -ла́ ср.;

ножна́я, горлова́я петля́ нажно́е, гарлаво́е сіло́;

6. перен. пятля́, -лі́ ж.;

описа́ть петлю апіса́ць пятлю́;

де́лать петлю ав. рабі́ць пятлю́;

хоть в петлю лезь хоць у пятлю́ лезь, хоць ве́шайся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)