пагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Гартаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

drchblättern

vt пераго́ртваць, гарта́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Абго́ртваць, обгортваць ’акучваць’ (Выг. дыс., КСТ). Гл. гартаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліста́цьгартаць’ (Гарэц., Шат., ТСБМ). З рус. листать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́горніца ’загнетак’ (ПСл). Да прыгарну́ць ’прысыпаць’, гл. гарну́ць, гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Гартаць, перагортваць. Пасля абеду Зыбін любіў, лежачы на канапе, лістаць часопіс — разгадваць красворды, чытаць розныя кароценькія заметкі на апошніх старонках. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thumb2 [θʌm] v.

1. гарта́ць (кнігу)

2. прасі́ць падве́зці, галасава́ць;

thumb a ride/a lift галасава́ць, падня́ўшы вялі́кі па́лец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Гарну́ць ’грэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел. гарта́цьгарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flick2 [flɪk] v.

1. пстры́каць, ля́скаць, шчо́ўкаць; зма́хваць;

flick the switch шчо́ўкнуць/пстры́кнуць выключа́льнікам

2. пераго́ртваць, гарта́ць (кнігу, часопіс і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго‑н. Алеся зноў разгарнула падручнік, хутка прагартала некалькі старонак. Шамякін.

2. Гартаць некаторы час. У галаве.. [Мар’і Андрэеўны] скакалі лічбы, круціліся фразы — яна нездарма цэлы дзень прагартала ў бібліятэцы газеты. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)