pea [pi:] n. гаро́х, гаро́шына;

green peas зялёны гаро́шак;

sweet peas духмя́ны гаро́шак;

pea soup гаро́хавы суп

as like as two peas ≅ як дзве кро́плі вады́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pea

[pi:]

1.

n., pl.peas

1) гаро́х -у m., гаро́шак -ку m.; гаро́шына f., гаро́шынка f. (адно́ гаро́хавае зе́рне)

2) сама́ расьлі́на гаро́ху

2.

adj.

гаро́хавы

pea soup — гаро́хаўка

- as like as two peas

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бу́ба (дзіцячае) ’зярняты’ (Нас.), ’гарошына’ (Сцяц.), ’гарох’ (Бяльк.), ягада’ (Шат., Яўс.), бу́бка ’бубачка’ (Нас., БРС, Сцяшк. МГ), ’бубка, ягады’ (Бяльк.), бу́бачка (БРС), буба́шкі ’галачкі з цеста’ (Касп.), ’пячэнне’ (Бяльк.), бу́бка ’страва з падпражаных, цеставых галачак’ (КЭС, лаг.), бу́бехі ’маладыя плады’ (Сцяц.), бубу́шка ’жоўты гарлачык’, бубы́шка ’пупышка’ (Касп.). Не вельмі лёгка рашыць, адкуль паходзіць тут аснова буб-: з прасл. *bób‑ ці *bub‑ (гл. пад буб). Некаторыя прыведзеныя словы могуць паходзіць і з *bob‑ (параўн. палес. буб ’боб’), а ў укаючых гаворках ненаціскное «о» наогул дае «у». Складанасць пытання можна зразумець і з таго факта, што некаторыя прыведзеныя вышэй словы сустракаюцца і з іншым вакалізмам. Так бу́бехі ’маладыя плады’ можна параўнаць з палескім бабі͡ех ’невялікі пучок бруднай і зліплай воўны на авечцы’, а буба́шкі ’галачкі з цеста’ маюць паралельную форму бабу́шкі (гл.). Літ-py гл. у артыкуле на буб-, а таксама Фасмер, 1, 225, дзе тлумачыцца рус. бу́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́рне ’семя; крупінка’. Рус. зерно́, укр. зерно́, зе́рня́, польск. ziarno, н.-луж. zerno ’зерне’, ’збожжа’, в.-луж. zorno, палаб. źornü ’зерне’, чэш., славац. zrno ’зерне’, ’збожжа’, чэш. zrní, славац. zrnie зборн. ’зерне’, славен. zrnọ, zrne, zrnje зборн. ’зерне’, ’зерне (асобнае)’, серб.-харв. зр̏но, зборн. зрње, балг. зъ̀рно, макед. зрно ’зерне (асобнае)’. Ст.-слав. зръно ’зерне’. Ст.-рус. зерно (XI ст.). Форма зерне першапачаткова была зборнай на ‑ьje ад zьrn‑o: zьrn‑ьje ці памянш. формай на ‑ęt‑: zьrn‑ę (параўн. другасныя памянш. зе́рнетка і зярня́тка). Аснова zьrn‑ роднасная літ. žìrnisгарошына’, лат. zir̂ns, ст.-прус. syrne, ням. Korn, лац. grānum ’зерне’. Фасмер, 2, 95–96, Шанскі, 2, З, 90; Махэк₂, 719; Скок, 3, 662–663. Zьrn‑ ўтворана з суфіксам ‑n‑ ад і.-е. кораня *gʼṛ‑ (гл. Покарны, 1, 390–391, дзе, аднак, слав. форм з ‑n‑ няма), які прадстаўлены ў рус. зреть ’спець’ (гл. зары́ць). Траўтман, 372, Фартунатаў, AfslPh, 4, 587; Мейе, Études, 447.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)