Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нязла́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца неадначасова, нядружна. Нязладжаная работа. Нязладжаная страляніна.
2. Пазбаўлены гармоніі, несуладны. Нязладжаны хор. □ Пяюць [хлопцы] з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПЕРА́ТАРСКІ ПАЛА́Ц, Гугун у Пекіне,
адзін з буйнейшых сярэдневяковых гар. ансамбляў Кітая. З 1925 музей. Былая афіц. рэзідэнцыя імператараў. Павінен быў сімвалізаваць упарадкаванасць, адзінства і гармонію сусвету і ўсяго Кітая. Буд-ва пачата ў 1-й пал. 15 ст. Тэрыторыя прамавугольная ў плане (960 м × 750 м), абкружана цаглянымі сценамі (выш. 10 м) з 4 варотамі і ровам. Комплекс складаецца з трох гал. павільёнаў — Тайхэдзянь (Павільён вышэйшай гармоніі, 1421, рэканструяваны ў 1697), Чжунхэдзянь (Павільён поўнай гармоніі) і Баохэдзянь (Павільён захавання гармоніі; абодва 15 ст.; перабудаваны ў 17—18 ст.). Палацавай архітэктуры ўласцівы пышнасць, дэкаратыўнасць. Асн. яе тып — аднапавярховы чатырохвугольны павільён «дзянь», падзелены калонамі на тры часткі і завершаны высокім, загнутым па краях дахам. Уключаны ЮНЕСКА у Спіс сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тусува́ць ‘апрацоўваць гліну рукамі’ (шкл., ЖНС), ‘тасаваць, мяшаць карты перад тым, як раздаваць на рукі для гульні’ (Бяльк.). Да тасаваць1, 2, змененага пад уплывам усходнебеларускай “гармоніі галосных”, параўн. дыял.Мугулёў і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарманізава́ць
(фр. harmoniser, ад гр. harmonia = гармонія)
дапоўніць мелодыю акордным суправаджэннем па правілах гармоніі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАРМО́НІЯ (ад грэч. harmonia сувязь, стройнасць, суразмернасць),
унутраная і знешняя ўпарадкаванасць, узгодненасць, цэласнасць з’яў і працэсаў, суразмернасць частак, зліццё розных кампанентаў аб’екта ў адзінае арганічнае цэлае; адзін з важнейшых крытэрыяў эстэт. ацэнкі гармоніі — паказчык, мера гістарычна дасягнутага ўзроўню практычна-духоўнага асваення чалавекам навакольнага асяроддзя. Гармонія заўсёды адносная і гістарычна канкрэтная. Выступае неад’емнай якаснай характарыстыкай зместу эстэт. ідэалу, вышэйшай сац.-эстэт. мэты грамадскага развіцця. Паводле характарыстык, распрацаваных у стараж.-грэч. філасофіі, гармонія — універсальны эстэтыка-касмалагічны прынцып светапогляду. Ант. філосафы адзначалі дыялектычны характар гармоніі. Сучасная сусв. эстэтыка разумее гармонію як аб’ектыўную магчымасць стасункаў чалавека са светам і дасягальны ідэал; як дасканаласць звышнатуральнай сутнасці рэчаў, якую можна суб’ектыўна ўявіць, але нельга дасягнуць. У гісторыі эстэтыкі разглядалася як істотная характарыстыка прыгожага. Дыялектычны матэрыялізм бачыць аснову гармоніі ў матэрыяльным адзінстве свету, ва ўсеагульнай узаемасувязі і развіцці з’яў, у аб’ектыўных заканамернасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСГАРМО́НІЯ (ад дыс... + гармонія) у музыцы, парушэнне або адсутнасць гармоніі (гл.Гармонія ў музыцы), гукавы разлад (у адрозненне ад гарманічна арганізаванага дысанансу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТЫЯ́ ((Bastiat) Клод Фрэдэрык) (29.6.1801, Мугрон, каля г. Баёна, Францыя — 24.12.1850),
французскі вучоны-эканаміст. Прадстаўнік эканам. лібералізму 19 ст., адзін з аўтараў гармоніі інтарэсаў тэорыі. Асн. працы: «Эканамічныя сафізмы» (1846), «Эканамічныя гармоніі» (1849). Прыхільнік рыначнай эканомікі, свабоднага прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Сфармуляваў тэорыю вартасці, заснаваную на паняцці паслуг. Капіталізм разглядаў як гарманічнае грамадства, засн. на ўзаемным абмене паслугамі паміж прадпрымальнікамі і працоўнымі. Крытычна ставіўся да ідэй сацыялізму. У 2-й пал. 20 ст. яго погляды адрадзіліся як рэакцыя на посткейнсіянства і эканам. тэорыю марксізму.