Парны бальны танец свабоднай кампазіцыі з энергічным, выразным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца. Тым часам гарманіст зайграў танга.Асіпенка.
[Ісп. tango.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напасле́дак, прысл.
Пад канец, завяршаючы што‑н. Сказаць напаследак. Зрабіць напаследак. □ Вальс гарманіст пакінуў напаследак.Васілевіч.Журавінка чакаў, што ж скажа начальнік напаследак, усё агледзеўшы.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАШЫ́РАЎ (Гумер Башыравіч) (н. 7.1.1901, с. Янга-Сала Арскага р-на, Татарстан),
татарскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1931 (апавяданне «Кроў Хашыма»), Збіраў і даследаваў тат. фальклор, які паўплываў на характар яго творчасці. У творах падзеі грамадз. і Вял.Айч. войнаў, жыццё вёскі (аповесці «Сіваш», 1937; «Родны край — зялёная мая калыска», 1967; зб-кі апавяданняў «Помста», 1942; «Гарманіст», 1943; раманы «Гонар», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Добрай раніцы», 1963; «Сем крыніц Алтынбікэ», кн. 1—2, 1977—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ (Фёдар Іванавіч) (28.8.1905, г. Камянец Брэсцкай вобл. — 23.12.1986),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1938). З 1938 выкладчык у маст. вучылішчы, у 1941—45 мастак агітмайстэрні ў Пермі. З 1951 жыў у Мінску, у 1960—66 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Аўтар станковых твораў «Пасля працы» (1954), «Гарманіст ідзе» (1955), «Трывога» (1961), тэматычных карцін «Страляйце, не шкадуйце нас!» (1964), «1941 год» (1967), лірычных пейзажаў «Над Прыпяццю» (1973), «Возера Мураці» (1975) і інш. Стварыў шэраг партрэтаў.
Літ.:
Масленікаў П. Мастак жыццёвасці і праўды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трохра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Трохрадны гармонік. На прызбе чубаты салдат-гарманіст па ўвесь мах расцягваў трохрадку.Ставер.Просценькая руская трохрадка З голасам задумліва глухім: У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вячо́ркі, ‑рак; адз.няма.
Зборы вясковай моладзі зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы; забавы. Сходзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы.Колас.Сялом вясновым гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі.Хадыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муж, ‑а; мн. мужы, ‑оў; м.
1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі. Харошы быў гарманіст Ігнась — муж Ірынкі, майстар на працу і на весялосць.Лынькоў.
2.Кніжн. Дзеяч у якой‑н. галіне. Муж навукі. Дзяржаўны муж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУШКА́Р (Мікалай Мікітавіч) (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993),
бел. мастак-кераміст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыстычнай трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткі-беларусы» (абодва 1966), «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Дамашняя баталія» (абодва 1975), «Паляшук-пясняр» (1976), «Дударыкі-дудары» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Гарманіст», «Музыка» (абодва 1983), «Несцерка» (1984), «Сямейны хор» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недаву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад недавучыць.
2.узнач.прым. Які не закончыў вучобы, абучэння, не завяршыў адукацыі. Недавучаны гарманіст. □ Бывала, ў халепу і сцюжу Я, недавучаны студэнт, Туліўся да цябе, «кацюша», Пад набрынялы твой брызент.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ная́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Энергічна, з запалам іграць (на музычным інструменце) або з азартам, з асаблівай стараннасцю рабіць што‑н. На вуліцы гарманіст наярваў вальсы, «каробачкі», «расходжага».Каваль.На ніжэйшых палатках парылася двое. Адзін ляжаў спінаю ўгору; другі хвастаў яго распараным венікам. А той варочаўся пад венікам, як япрук, і ўсё камандаваў: — А та-та-та! Д-давай, давай, давай! Каля лапатак наярвай, кажу табе!Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)