ГАРЛА́ЧЫК ЖО́ЎТЫ

(Nuphar),

род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык жоўты жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (N. lutea), і вельмі рэдкі гарлачык жоўты малы (N. pumila), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарыз. карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-эліптычным, глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Лек., кармавыя і дэкар. расліны. Карэнішча мае ядавіты алкалоід нуфарын, крухмал, дубільныя і інш. Рэчывы.

Т.К.Марозава.

т. 5, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарла́чыкавыя, ‑ых.

Сямейства вадзяных травяністых двухдольных раслін, да якіх адносіцца гарлачык белы, гарлачык жоўты і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ли́лия ліле́я, -ле́і ж.;

водяна́я ли́лия (кубышка) жо́ўты гарла́чык; (кувшинка) бе́лы гарла́чык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кувши́нка ж., бот. бе́лы гарла́чык;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pond lily [ˈpɒndˌlɪli] n. bot. гарла́чык; вадзяна́я лі́лія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

water lily [ˈwɔ:təˌlɪli] n. bot. бе́лы гарла́чык, вадзяна́я ліле́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЕ́ЛАЯ ВАДЗЯНА́Я ЛІЛЕ́Я,

гл. ў арт. Гарлачык.

т. 3, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

candock

[ˈkændək]

n., Bot.

гарла́чыкm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Wsserrose

f -, -n (бе́лы) гарла́чык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

water lily

Bot.

вадзяна́я ліле́я, гарла́чыкm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)