паганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Ганарыцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гардава́ць

‘пагарджаць, ганарыцца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гарду́ю гарду́ем
2-я ас. гарду́еш гарду́еце
3-я ас. гарду́е гарду́юць
Прошлы час
м. гардава́ў гардава́лі
ж. гардава́ла
н. гардава́ла
Загадны лад
2-я ас. гарду́й гарду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гарду́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

szczycić się

незак. ганарыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пы́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.

Празмерна ганарыцца, задавацца. Не пышыўся, не сек з пляча майстар Шарахоўскі, не разганяў людзей. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Пачаць ганарыцца. // Стаць ганарыстым, фанабэрыстым. [Алёша Касцянок] больш за ўсё баяўся, каб не падумалі, што ён сапраўды заганарыўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́цца, кажацца; незак.

1. Ганарыцца, расказвацца. Скора казка кажацца, ды не скора справа робіцца. Прыказка.

2. Зал. да казаць ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важне́ць ’важнічаць, ганарыцца, важна паводзіць сябе’ (Касп.). Да важны 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАШКЕ́ВІЧ Ян Казімір, бел. паэт 1-й пал. 17 ст. Біягр. звестак не захавалася. Паходзіў, відаць, са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Вядомы адзіны яго верш «Полска квітнет лаціною...» (датаваны 1621, апубл. 1842), у якім выявіліся асаблівасці сілабатанічнага вершаскладання. Твор Н. — узор грамадз., патрыят. лірыкі. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім і культ. жыцці Вял. кн. Літ., ганарыцца міжнар. славай свайго народа, верыць у яго бессмяротнасць. Як сведчаць змест, паэт. форма і мова верша, аўтар быў чалавекам свецкім, высокаадукаваным, патрыятычна настроеным бел. шляхціцам або мешчанінам. Твор захаваўся ў Слуцім спісе Статута ВКЛ 1529. У ім змешчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы інш. асоб, якія сведчаць, што ў 1-й пал. 17 ст. рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш.

Літ.:

Грынчык М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973. С. 48—50;

Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. С. 23—29.

В.​А.​Чамярыцкі.

т. 12, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

proud [praʊd] adj.

1. го́рды;

be proud of smb./smth. ганары́цца кім-н./чым-н.

2. ганарлі́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адрадзіць.

2. у знач. прым. Які адрадзіўся, аднавіўся. Адроджаная зямля. Беларускі народ ганарыцца сваімі адроджанымі гарадамі і вёскамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)