hubbub

[ˈhʌbʌb]

n.

1) шу́мная гамо́нка, мітусьня́, замяша́ньне n.

2) го́ман -у m., гул галасо́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падпа́скавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падпаска, належыць яму. Гудзе гамонка ручаін, Трава паблісквае з нізін, Гучыць падпаскава труба, І апранаецца вярба Пушыстымі каткамі... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gawęda

ж.

1. гутарка, размова; гамонка;

2. літ. апавяданне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

говоро́к м., разг.

1. (негромкая речь) гамо́нка, -кі ж.;

2. (манера говорить) гаво́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаваро́к, ‑рку, м.

1. Ціхая гаворка. Нізалася мірная гамонка старых, гаспадароў, вясёлы гаварок моладзі. Мележ.

2. Тое, што і гаворка (у 6 знач.). — Так, браток — дарагуша, — сібірскім гаварком сказаў Апаньін. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аза́ртны, ‑ая, ‑ае.

Заўзяты, гарачы, поўны захаплення, палымяны. Азартная гульня. Азартны агеньчык (у вачах). □ З іншых [купэ] даносілася абы-што — то азартныя выкрыкі карцёжнікаў.., то невыразная гамонка, то смяшок, то дзіцячы плач. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармі́дар, ‑у, м.

Разм. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал. Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк. Троху-патроху ўзнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. Зарэцкі. // Беспарадак, неразбярыха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трезво́н м.

1. (колоколов) перазво́н, -ну м., звон, род. зво́ну м.;

2. перен. гамо́нка, -кі ж., пагало́ска, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шала́ш, ‑а, м.

Тое, што і будан. Тут Ленін быў. Тут шмат слядоў яго Ля шалаша, ля гэтых берагоў Шырокага Разліва. Танк. І доўга гамонка ішла ў шалашы. Глядзелі і слухалі бацька і сын, Як падаюць зорамі ў змрочнай цішы Буйныя антоны з прыгнутых галін. Броўка.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́вор м.

1. (разговор) гаво́рка, -кі ж., разг. гамо́нка, -кі ж.;

2. (шум, гул) го́ман, -ну м.;

3. лингв. гаво́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)