бу́ргер

[англ. burger, ад (ham)burger = гамбургер]

катлета з мяснога фаршу з дробна нарэзанай зелянінай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

чы́́збургер

[англ. cheeseburger, ад cheese = сыр + (ham)burger = гамбургер]

булачка круглай формы, разрэзаная папалам, з начынкай, абавязковым кампанентам якой з’яўляецца сыр.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фі́шбургер

[англ. fishburger, ад fish = рыба + (ham)burger = гамбургер]

1) разрэзаная папалам круглая булачка з начынкай з рыбы;

2) катлета з рыбнага фаршу з начынкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)