Камбайн, які адначасова рве лён, абразае галоўкі і звязвае сцёблы ў снапкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўка́чыкі, ‑аў; адз.няма.
Абл. Хвошч. Варвара Бярозка перапыніла Насцю: — Мы самі галоўкі канюшыны ды таўкачыкі збіраем.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрасо́ма
(ад акра- + сома)
верхняя частка галоўкісперматазоіда.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАГНІ́ТНЫ ЗА́ПІС,
спосаб запісу інфармацыі, пры якім эл. сігналы, што нясуць інфармацыю, пераўтвараюцца ў прасторавыя змены астаткавай намагнічанасці магн. пакрыцця носьбіта інфармацыі. Пры М.з. выкарыстоўваюць магнітныя стужкі, магнітныя дыскі, магнітныя барабаны. Ужываюць для запісу гуку (у магнітафонах, дыктафонах), відарысу і яго гукавога суправаджэння (у відэамагнітафонах), запісу тэлевізійных сігналаў, сігналаў вымярэння, кіравання, вылічэння і інш. (у запамінальных прыстасаваннях).
Сістэма М.з. звычайна ўключае канал запісу (узмацняльнік эл. сігналаў, запісвальная магнітная галоўка), носьбіт даных, канал узнаўлення (узнаўляльная магн. галоўка, узмацняльнік эл. сігналаў), механізм перамяшчэння носьбіта і галовах. Пры запісе эл. сігналы ўзмацняюцца, пераўтвараюцца запісвальнай магн. галоўкай у пераменнае магн. поле рассеяння, якое ўздзейнічае на магн. пакрыццё носьбіта, што рухаецца адносна галоўкі, і намагнічваннем яго асобных участкаў стварае дарожку запісу. Пры ўзнаўленні носьбіт рухаецца адносна ўзнаўляльнай магн.галоўкі, яго астаткавы магн. паток наводзіць у абмотцы галоўкіэрс — сігналы, што ўтрымліваюць запісаную інфармацыю. Перавагі М.з. — імгненная гатоўнасць да работы, магчымасць шматразовага выкарыстання носьбіта.
Схема магнітнага запісу: 1 — узмацняльнік сігналаў, што запісваюцца; 2, 4, 5 — магнітныя галоўкі запісу, сцірання і ўзнаўлення; 3 — крыніца падмагнічвальных сігналаў; 6 — узмацняльнік сігналаў, што ўзнаўляюцца (счытваюцца); 7 — носьбіт запісу (магнітная стужка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЭАМАГНІТАФО́Н,
апарат для запісу на магн. стужку і далейшага ўзнаўлення аналагавых і лічбавых відэафанаграм. Адрозніваюць відэамагнітафоны бытавыя, прафесійныя і спец. прызначэння; стацыянарныя і пераносныя; з узнаўленнем каляровага і чорна-белага відарысаў. Прынцып дзеяння такі ж, як у звычайнага магнітафона: сігналы відарыса і гукавога суправаджэння ад тэлевізійнага прыёмніка або інш. крыніцы запісваюцца на магн. стужку. Пры ўзнаўленні гэтыя сігналы накіроўваюцца ў тэлевізійны прыёмнік. Відэамагнітафон выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, навук. даследаваннях, медыцыне і інш.
Шырокая паласа прапускання відэамагнітафона (да 7—8 МГц у стандартным тэлебачанні; да 30 МГц у тэлебачанні высокай выразнасці) у працэсе запісу дасягаецца адначасовым перамяшчэннем стужкі і вярчэннем блока з 1, 2 або 4 магн. галоўкамі, што забяспечвае скорасць магн.галоўкі адносна стужкі да 10 м/с і больш. Гукавое суправаджэнне і сігналы сінхранізацыі запісваюцца нерухомымі галоўкамі па краях стужкі.
А.П.Ткачэнка.
Кінематычная схема відэамагнітафона: 1 — касета; 2 — галоўкі запісу гукавых і сінхранізавальных сігналаў; 3 — галоўкі запісу відарыса; 4 — магнітная стужка; 5 — накіроўны ролік; 6 — рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЬБАНАРАЗНЫ ІНСТРУМЕ́НТ,
шматлязовы металарэзны інструмент для ўтварэння вонкавай (на шрубах, шпільках, балтах і інш.) і ўнутр. (у адтулінах гаек, утулак і інш.) разьбы. Да Р.і. адносяцца разьбовыя разцы, метчыкі, плашкі, фрэзы, шліфавальныя кругі, грабяні, рэзьбанаразныя галоўкі. Разьбовыя грабяні (некалькі аб’яднаных у адзінай канструкцыі разьбовых разцоў) бываюць плоскія (стрыжнёвыя, прызматычныя) і круглыя. У корпусе рэзьбанаразных галовак уманціравана некалькі разьбовых грабянёў. Устанаўліваюць на рэзьбаапрацоўчых станках і станках інш. тыпаў, некаторыя інструменты выкарыстоўваюць для ручнога наразання разьбы.
Да арт.Рэзьбанаразны інструмент. Рэзьбанаразныя галоўкі: 1 — з радыяльна пастаўленымі плоскімі грабянямі; 2 — з тангенцыяльна пастаўленымі плоскімі грабянямі; 3 — з круглымі грабянямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пага́лам у выразе: Пага́лам нашы галоўкі ’прапалі нашы галоўкі’ (Хрэст. дыял., 334; віц.). З літ.pagalam ’прапала’: paĄ‑galam, ад gälas ’канец’ (Непакупны, Лекс. балтызмы, 30; Лаўчутэ, Балтызмы, 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цыбу́ля, -і, ж.
1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.
Пасадзіць цыбулю.
2.зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.
Зялёная ц.
Рэпчатая ц.
3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.
Ц. мядзведжая.
|| памянш.-ласк.цыбу́лька, -і, ДМ -льцы, ж.
|| прым.цыбу́льны, -ая, -ае.
Сямейства цыбульных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАЛАНАПАСТЫ́Т (ад грэч. balanos галоўка палавога члена + posthion крайняя плоць + ...іт),
запаленне скуры галоўкі палавога члена і ўнутр. лістка крайняй плоці. Бывае ў любым узросце. Лячэнне, што і пры баланіце. Ускладненні: фімоз, парафімоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРАСО́МА (ад акра... + грэч. sōma цела),
апікальнае цельца, перфараторый, утварэнне на верхняй частцы галоўкі сперматазоіда. Пры апладненні ў момант сутыкнення сперматазоіда з яйцаклеткай ферменты акрасомы раствараюць абалонку яйцаклеткі і забяспечваюць яго пранікненне ўнутр.