курц-гало́п спорт. курц-гало́п, -пу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алю́р, -у, м.

Спосаб хады, бегу каня (галоп, рысь, інахадзь, скачок).

|| прым. алю́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Галёпам ’галопам’ (Шат.). Запазычанне з польск. galopem ’тс’ (ад galopгалоп’, а гэта з франц.; параўн. галоп).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gallop1 [ˈgæləp] n. гало́п;

at a gallop гало́пам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

алю́р, ‑у, м.

Спосаб хады альбо бегу каня (рысь, галоп і інш.).

[Фр. allure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cwał, ~u

м. галоп

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

galop, ~u

м. галоп;

poderwać konia do ~u — перавесці каня ў галоп

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

canter1 [ˈkæntə] n. алю́р, лёгкі гало́п, кэ́нтар

win at a canter лёгка дасягну́ць перамо́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

алю́р

(фр. allure)

віды руху каня (хада, рысь, інахадзь, галоп, скачок).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«АНЦУЕ́ЛЯ»,

бел. нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер 24. Тэмп хуткі.

Л.К.Алексютовіч.

т. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)