харч, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Тое, што спажываюць, чым жывяцца, ежа.

Мясны х.

Нешта ж ты змізарнеў на гарадскіх харчах.

2. Корм для жывёлы.

Нарыхтаваць харчу жывёле на зіму.

3. перан. Тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў.

Даць х. для мозгу.

На харчах святога Антонія (разм., жарт.) — недаядаючы, галадаючы.

|| прым. харчо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.

К. з каліны.

Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.

|| памянш. квасо́к, -ску́, м.

|| прым. ква́сны, -ая, -ае.

Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харч, ‑у, м.

1. Тое, што спажываюць, чым жывяцца. — Мама! Ну што ты кажаш? — дакорліва сказала Даша і хуценька пачала збіраць харч у дарогу. Асіпенка. З харчам было неяк прасцей. Бульба ў хаце ўсё-такі не зводзілася. Навуменка. // Прыгатаваная страва. — Гэй, хлопцы! Пад’ём! — гукнуў Мікола. — Харч прыехаў! Даніленка. // звычайна мн. (харчы́, о́ў). Прыпасы ежы. [Цыпручыха:] — У яго ж ні капейкі няма з сабою, а харчоў узяў усяго на два дні. Бядуля. — Нешта змізарнеў ты тут, сынку, на гарадскіх харчах. Шчарбатаў.

2. Корм для жывёлы. [Дзед:] — Малако ж вы любіце, дык павінны клапаціцца і пра харч каровам на зіму. Рылько.

3. Тое, што і харчаванне (у 3 знач.). Посны харч. □ [Астап:] — Я спытаць цябе хачу: чаму гэта ты схуднеў так? Ці гэта ад харчу? Лынькоў.

4. перан. Тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў. [Шыковіч:] — Ну, брат, даў ты харч майму склератычнаму мозгу. Шамякін.

•••

На сваіх харчах — харчавацца за свой кошт.

На харчах святога Антонія — недаядаючы. галадаючы.

Харчы пераводзіць — а) спажываць ежу, якая не ідзе на карысць; б) марна траціць сродкі на што‑н.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)