харч, ‑у, м.

1. Тое, што спажываюць, чым жывяцца. — Мама! Ну што ты кажаш? — дакорліва сказала Даша і хуценька пачала збіраць харч у дарогу. Асіпенка. З харчам было неяк прасцей. Бульба ў хаце ўсё-такі не зводзілася. Навуменка. // Прыгатаваная страва. — Гэй, хлопцы! Пад’ём! — гукнуў Мікола. — Харч прыехаў! Даніленка. // звычайна мн. (харчы, ‑оў). Прыпасы ежы. [Цыпручыха:] — У яго ж ні капейкі няма з сабою, а харчоў узяў усяго на два дні. Бядуля. — Нешта змізарнеў ты тут, сынку, на гарадскіх харчах. Шчарбатаў.

2. Корм для жывёлы. [Дзед:] — Малако ж вы любіце, дык павінны клапаціцца і пра харч каровам на зіму. Рылько.

3. Тое, што і харчаванне (у 3 знач.). Посны харч. ▪ [Астап:] — Я спытаць цябе хачу: чаму гэта ты схуднеў так? Ці гэта ад харчу? Лынькоў.

4. перан. Тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў. [Шыковіч:] — Ну, брат, даў ты харч майму склератычнаму мозгу. Шамякін.

•••

На сваіх харчах — харчавацца за свой кошт.

На харчах святога Антонія — недаядаючы. галадаючы.

Харчы пераводзіць — а) спажываць ежу, якая не ідзе на карысць; б) марна траціць сродкі на што‑н.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)