газні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Тое, што і газоўка.

|| памянш. газні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. газні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газо́вачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да газоўка; маленькая газоўка. Калі цьмяны агеньчык газовачкі пачаў прыкметна асядаць, маці сказала: — Кладзіся ўжо, сынок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

копти́лка ж., разг. газо́ўка, -кі ж., кагане́ц, -нца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газні́ца ж. гл. газоўка

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жбан, ‑а, м.

Абл. Збан. Стаіць з вадой гліняны жбан, Мігціць газоўка слепавата. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kaganek

м. каганец, газоўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

газні́ца, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і газоўка. Газніцу запалілі і паставілі на перавернуты салдацкі кацялок. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капту́шка ’газоўка’ (талач. Шатал.), да капціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цьмець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак. (разм.).

1. Цьмяна гарэць.

У зямлянцы цьмела газоўка.

2. Станавіцца цьмяным, цямнейшым.

Пад раніцу зоркі цьмеюць.

3. перан. Станавіцца нязначным, менш выразным.

Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася.

4. Вылучацца сваім цьмяным колерам; цямнецца.

За вёскай на ўзгорку слаба цьмеў лясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маргу́ля ’газоўка’, маргу́лька ’тс’ (Ян.). Да маргаць ’мігацець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)