РАЁННЫЯ І АБ’ЯДНА́НЫЯ ГАЗЕ́ТЫ,

друкаваныя перыядычныя выданні, якія выдаюцца раённымі і гар. выканаўчымі к-тамі і раённымі і гар. Саветамі дэпутатаў Рэспублікі Беларусь; адзін з асн. сродкаў масавай інфармацыі. Адрозніваюцца аператыўнасцю, перыядычнасцю (2—4 разы на тыдзень), фарматам. Асвятляюць пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця раёна і горада. Змяшчаюць афіц. і паліт. дакументы, карэспандэнцыі і каментарыі, хранікальныя паведамленні і маст. творы.

Раённыя газеты ўзніклі ў пач. 1930-х г. Ствараліся на базе б. акр., калг.-саўгасных і некат. фабр.-зав. газет як масава-паліт. орган раённых к-таў КП(б)Б і райвыканкомаў. Найб. развіццё атрымалі пасля пастановы ЦК ВКП(б) ад 18.1.1931 «Аб сельскім раённым і нізавым друку». У Вял. Айч. вайну на акупіраванай фаш. захопнікамі тэр. Беларусі выходзілі падп. раённыя і міжраённыя газеты (гл. Друк падпольны ў Вял. Айч. вайну). Пасля вайны выпуск раённых газет адноўлены ва ўсіх раёнах Беларусі. У 1954 з’явіліся аб’яднаныя газеты (раённыя і гар.). З крас. 1962 у сувязі са стварэннем тэр. калг.-саўгасных упраўленняў замест раённых выдаваліся міжраённыя (абласныя) газеты. У 1965 раённыя газеты зноў адноўлены.

На 1.1.2001 на Беларусі зарэгістравана 118 газет, у т. л. 105 раённых і 13 аб’яднаных. Найбуйнейшыя з іх: «Полесская правда» (г. Пінск), «Маяк» (г. Бяроза), «Навіны Палесся» (г. Столін), «Наш край» (г. Баранавічы), «Дняпровец» (г. Рэчына), «Маладзечанская газета» (г. Маладзечна), «Адзінства» (г. Барысаў).

В.​І.​Дубовік.

т. 13, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Спартыўныя газеты і часопісы 3/291; 10/12, 578; 11/210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Раённыя і гарадскія газеты 3/291, 9/56—57; 12/403

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

газе́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. газе́та газе́ты
Р. газе́ты газе́т
Д. газе́це газе́там
В. газе́ту газе́ты
Т. газе́тай
газе́таю
газе́тамі
М. газе́це газе́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́знес-газе́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-газе́та бі́знес-газе́ты
Р. бі́знес-газе́ты бі́знес-газе́т
Д. бі́знес-газе́це бі́знес-газе́там
В. бі́знес-газе́ту бі́знес-газе́ты
Т. бі́знес-газе́тай
бі́знес-газе́таю
бі́знес-газе́тамі
М. бі́знес-газе́це бі́знес-газе́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-газе́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-газе́та інтэрнэ́т-газе́ты
Р. інтэрнэ́т-газе́ты інтэрнэ́т-газе́т
Д. інтэрнэ́т-газе́це інтэрнэ́т-газе́там
В. інтэрнэ́т-газе́ту інтэрнэ́т-газе́ты
Т. інтэрнэ́т-газе́тай
інтэрнэ́т-газе́таю
інтэрнэ́т-газе́тамі
М. інтэрнэ́т-газе́це інтэрнэ́т-газе́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рама́н-газе́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рама́н-газе́та рама́н-газе́ты
Р. рама́н-газе́ты рама́н-газе́т
Д. рама́н-газе́це рама́н-газе́там
В. рама́н-газе́ту рама́н-газе́ты
Т. рама́н-газе́тай
рама́н-газе́таю
рама́н-газе́тамі
М. рама́н-газе́це рама́н-газе́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэ́са, -ы, ж.

Перыядычныя выданні (газеты, часопісы).

Прагрэсіўная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перыёдыка, -і, ДМ -дыцы, ж., зб.

Перыядычныя выданні (газеты, часопісы).

Навуковая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Перагортваць, пераварочваць лісты (кнігі, часопіса і пад.).

Г. газеты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)