Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты. Валіць у лямпу газы. Пах газы. □ Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГА́ЗА,
горад на ўсх. узбярэжжы Міжземнага мора, на тэрыторыі гіст. вобласці Палесціна. З навакольнай прыбярэжнай тэрыторыяй (сектар Газа, паласа Газа) даўж. 50 км, шыр. ад 5—7 да 12 км і пл. 362 км² мае асобны паліт. статус. Насельніцтва горада Газа каля 270 тыс.чал., усяго сектара Газа разам з насельніцтвам лагераў палесцінскіх бежанцаў каля 800 тыс.чал. (1994), больш за 99% з іх арабы-палесцінцы. У сектары Газа ёсць 10 с.-г.яўр. паселішчаў (кібуцаў). Развіта мясцовая і саматужная прам-сць (выраб дываноў, пашыў адзення, ганчарства, рамонт трансп. сродкаў). Здабыча буд. матэрыялаў і будаўніцтва. Рыбная лоўля. Вырошчванне цытрусавых. Частка насельніцтва працуе на прадпрыемствах Ізраіля. 40% насельніцтва — беспрацоўныя.
Старажытны горад ханаанеяў у паўд. Палесціне. У канцы 15 ст. да н.э. занята егіпцянамі. З 12 ст. да н.э. прадмет спрэчак паміж ізраільскай дзяржавай і філістымлянамі. З канца 8 ст. да н.э. пад уладай Асірыі, Вавілона, Персіі. У 332 да н.э. захоплена Аляксандрам Македонскім. Росквіт Газы прыпадае на часы рымскага і візант. панавання. З 635 н.э.Газа ў складзе халіфата, з 1517 у Асманскай імперыі. У 1917 горад заняты брыт. войскамі, у 1920—47 — адм. ц. Палесціны, падмандатнай Вялікабрытаніі. Паводле рашэння Ген. Асамблеі ААН у 1947 Газа і прылеглыя тэр. (сектар Газа) увайшлі ў склад араб. дзяржавы. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948—49 сектар Газа пад кіраваннем Егіпта. Акупіраваны ізраільскімі войскамі ў 1967. У 1993 у Вашынгтоне падпісана Дэкларацыя аб прынцыпах стварэння часовага палесцінскага самакіравання ў сектары Газа на працягу 5-гадовага пераходнага перыяду. Гл. таксама Блізкаўсходні канфлікт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нафтапраду́кты, ‑аў; адз. нафтапрадукт, ‑у, М ‑кце, м.
Прадукты перапрацоўкі нафты (бензін, газа, мазут і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
paraffin[ˈpærəfɪn]n.
1. (таксамаparaffin oil) BrEга́за
2. (таксамаparaffin wax) парафі́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
га́заж. Petróleum [-leʊm] n -s,
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Га́заж. Gáza [-z-] n -s;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГА́ЗА,
сумесь вуглевадародаў; фракцыя нафты, якая кіпіць у інтэрвале тэмператур 110—320 °C.
Празрыстая, бясколерная ці светла-бурая вадкасць з блакітным адценнем, шчыльн. 780—850 кг/м³ (20 °C), т-ра ўспышкі 28—72 °C, цеплата згарання 42,9—43,1 МДж/кг. Састаў і ўласцівасці залежаць ад хім. саставу нафты і спосабаў яе перапрацоўкі. Газа мае 20—60% насычаных аліфатычных, 20—50% нафтэнавых, 5—25% біцыклічных араматычных і да 2% ненасычаных вуглевадародаў. Атрымліваюць перагонкай нафты ці крэкінгам нафтапрадуктаў. Прамысл.вытв-сць пачалі браты Дубініны ў Расіі (1823).
Выкарыстоўваюць як рэактыўнае паліва (авіяц.газа), растваральнік, сыравіну ў нафтаперапр. прам-сці (тэхн.газа), гаручае для быт. награвальных і асвятляльных прылад і ў апаратах для рэзкі металаў (асвятляльная газа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Га́за ’газа’ (БРС, Шат., Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Укр.гас, газ ’газа’. Польск.gaz, gaza, gas ’тс’. Для ўкр.гасРудніцкі (579) прымае паходжанне ад слова газолін (і пад уплывам слова гасити, гаснути). Уся група слоў не вельмі яснага паходжання Зразумела, што ёсць сувязь з газ1 (гл.), але значэнне ’газа’ растлумачыць не проста. Параўн. яшчэ балг.газ ’нафта, газа’, якое БЕР (III, 224) лічыць запазычаннем з тур.gaz yaǧi (а гэта калька з англ.gas оіl). Можна ўказаць яшчэ на наяўнасць двух значэнняў і ў рум.gaz ’газ, газа’. Гэтыя значэнні ёсць і ў венг.gáz (гл. MESz, 2, 1037). Для надзейнай этымалагізацыі і значэнняў (яўна другасных) гэтага слова не хапае дакладных гістарычных даных і можна толькі меркаваць, што супадзенне значэнняў ’газ, газа’ тлумачыцца канкрэтнымі тэхналагічнымі дэталямі (можна, напр., меркаваць пра першапачатковы перанос назваў, звязаных з газавым асвятленнем пры дапамозе газы). Здаецца, што першапачаткова перанос назвы для газы меў месца іменна ў рум. мове, што, магчыма, тлумачыцца канкрэтнымі мясцовымі ўмовамі.
Ґаза́ ’лямпа’ (Сцяц.). Бясспрэчнае запазычанне (параўн. і выбухное ґ). Але слова ў такой форме і з такім значэннем няма ў іншых мовах. Таму можна меркаваць, што гэта новаўтварэнне на беларускай глебе: ґа́за ’лямпа’ атрымалася, відавочна, скарачэннем слоў тыпу газні́к, газніца, газоўка. Фармальна бел. слова супадае з польск.gaza ’газа’, але значэнні слоў разыходзяцца.
Газа ’халоднае і хмурае асенняе надвор’е’ (Кліх). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапалі́цца, ‑паліцца; зак.
Разм.
1. Канчаткова спаліцца, згарэць. Дапалілася газа ў лямпе.
2.безас. Канчаткова выпаліцца. Дапалілася ў печы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́ктар Га́зам. Gázastreifen [-z-] m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)