Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pipeline[ˈpaɪplaɪn]n. трубаправо́д (для газу, нафты, вады);
build a natural-gas pipeline пракла́дваць газаправо́д
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ФУ́РМА (ад ням. Form літар. — форма),
прыстасаванне для падачы сціснутага паветра і кіслароду ў металургічныя печы і агрэгаты. Уяўляе сабой наканечнік спец. канструкцыі, якім заканчваецца трубаправод, што падводзіць выдзіманне (паветра-, газаправод). Ф. ў доменнай печы — круглая адтуліна з падвойнымі сценкамі, паміж якімі цыркулюе ахаладжальная вада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭНГО́ЙСКАЕ РАДО́ВІШЧА нафтагазакандэнсатнае радовішча ў Расіі, на Пн Цюменскай вобл. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1966, распрацоўваецца з 1968. Паклады на глыб. 1,1—3,1 км. Пачатковыя запасы больш за 5 трлн. м³. Газ метанавы. Цэнтр — г. Новы Урэнгой. Газаправод Урэнгой—Памары—Ужгарад—Зах. Еўропа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ВАР (Bolívar),
група нафтавых радовішчаў у Венесуэле. Уваходзіць у Маракайбскі нафтагазаносны раён. Радовішчы (Тыя-Хуана, Бачакера, Лагунільяс і інш.) адкрыты ў 1917—30, распрацоўваюцца з 1922. Пачатковыя прамысл. запасы 4,3 млрд.т. Паклады на глыб. 160—4500 м. Шчыльн. нафты 888 кг/м³. Эксплуатуецца каля 7 тыс. свідравін. 2 нафтаправоды і 1 газаправод да гарадоў Пунта-Кардон і Амуай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУКТЫ́ЛЬСКАЕ РАДО́ВІШЧАгазакандэнсатнае,
у Рэспубліцы Комі Расійскай Федэрацыі, за 160 км на У ад г. Ухта. Уваходзіць у Цімана-Пячорскі нафтагазаносны басейн. Адкрыты ў 1964, распрацоўваецца з 1968. Пачатковыя запасы газу 388,1 млрд.м³. Паклады на глыб. 2,2—3,5 км. Колькасць метану да 85%, кандэнсату 352 г/см³. Цэнтр здабычы г. Вуктыл. Магістральны газаправод Вуктыл—Ухта—Таржок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАВО́ДНЫ ТРА́НСПАРТ,
від транспарту, які ажыццяўляе перадачу на адлегласць вадкіх, газападобных ці цвёрдых прадуктаў па трубаправодах. Прызначаны для транспарціроўкі газу (газаправод), нафты і нафтапрадуктаў (нафтаправод), цвёрдых матэрыялаў (гідраўлічны транспарт, пнеўматычны транспарт). У залежнасці ад прызначэння і тэр. размяшчэння адрозніваюць Т.т. магістральны і прамысловы (найб. пашыраны). Прамысловы выкарыстоўваецца для транспарціроўкі грузаў, якія перадаюцца па трубах у межах прадпрыемства для працягу тэхнал. працэсу. Да магістральнага Т.т. належаць газа- і нафтаправоды, па якіх транспарціруюцца прадукты ад месца здабычы да месца перапрацоўкі і спажывання (заводы, марскія парты). Па магістральных прадуктаправодах транспарціруюцца гатовыя нафтапрадукты (бензін, дызельнае паліва і інш.) з заводаў у раёны спажывання. Да Т.т. адносяцца таксама нафтабазавыя, унутрыпрамысловыя нафта-, газа-, прадуктаправоды, гарадскія газаразмеркавальныя, водаправодныя і каналізацыйныя сеткі і г.д. Вядучая краіна ў галіне Т.т. Японія. На Беларусі агульная працягласць магістральных нафтаправодаў рознага дыяметра (630, 720, 820, 1020 мм) у аднаніткавым вылічэнні 3 тыс.км, прадуктаправодаў 1,4 тыс.км, газаправодаў 6,7 тыс.км. размеркавальных газаправодаў 22 тыс.км (2002). Будуецца газаправод Ямал—Еўропа, першы ўчастак (209 км) здадзены ў эксплуатацыю (1999). Удзельная вага Т.т. ў агульным грузаабароце краіны 58% (2001). Схему магістральных нафтаправодаў гл. ў арт.Нафтаправод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КСАВАЯ ПЕЧ,
агрэгат для ператварэння каксаваннем каменнага вугалю ў кокс. Складаецца з камеры каксавання і ацяпляльных прасценкаў, у якіх спальваецца газ. Звычайна К.п. аб’ядноўваюць у батарэі (па 61—77 печаў) з агульнай сістэмай падводу газу і адводу лятучых рэчываў, падачы вугалю і інш. Для падагрэву паветра і газу К.п. абсталёўваюцца рэгенератарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАВО́Д,
сістэма з металічных (часам поліэтыленавых, жалезабетонных і інш.) труб, злучаных паміж сабой з дапамогай зваркі, муфтаў, фланцаў; аснова трубаправоднага транспарту. Прызначаны для транспартавання вадкіх, газападобных і цвёрдых рэчываў, а таксама кантэйнераў, гатовых вырабаў, пошты, дакументацыі і інш. (гл.Водаправодная сетка, Газаправод, Гідраўлічны транспарт, Каналізацыйная сетка, Нафтаправод, Пнеўматычны транспарт). Аснашчаны спец. арматурай (краны, засаўкі і інш.), рэгулюючымі і запорнымі прыстасаваннямі, кантрольна-вымяральнымі прыладамі. Для пракладкі Т. выкарыстоўваюць трубаўкладчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭРЭ́Й (Monterrey),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Нуэва-Леон. Засн. ў 2-й пал. 16 ст. іспанцамі. Каля 2,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Адзін з эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, маш.-буд., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, буд. матэрыялаў. Рамёствы. Газаправод з г. Рэйноса, нафтапрадуктаправод з г. Тампіка. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 17—18 ст. Турызм.