ГАРЭ́ЛКА ГА́ЗАВАЯ,

прыстасаванне для спальвання газавага паліва ў быт. і прамысл. прыладах і ўстаноўках. Мае змешвальнае прыстасаванне (дзе газ змешваецца з паветрам), галоўку (забяспечвае выхад газапаветр. патоку ў топку) і агнявую частку (дзе адбываецца працэс гарэння).

Гарэлкі газавыя бываюць: факельныя (частковае і незавершанае змешванне газу з паветрам) і бесфакельныя (поўнае папярэдняе змешванне); невыдзімальныя (паветра паступае ў топку ў выніку разрэджвання), інжэкцыйныя (паветра засмоктваецца газавым струменем) і выдзімальныя, або змешвальныя (паветра падаецца ў топку вентылятарам); нізкага (да 5 кПа), сярэднага (5—300 кПа) і высокага (больш за 300 кПа) ціску. Выдзімальныя часта робяць камбінаваныя (газамазутныя і пылагазавыя), што дазваляе пераходзіць з аднаго віду паліва на іншы. Вадкасныя гарэлкі наз. фарсункамі.

В.В.Арціховіч, В.М.Капко.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЗАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна паліўна-энергетычнага комплексу, якая ўключае разведку, распрацоўку і эксплуатацыю радовішчаў газаў прыродных, вытв-сць штучных газаў, комплексную перапрацоўку, транспарціроўку па магістральных газаправодах, захоўванне, пастаўку розным галінам прам-сці і для камунальна-быт. гаспадаркі. Газ выкарыстоўваецца як крыніца энергіі і хім. сыравіна. Значная колькасць яго спажываецца ў хім., металургічнай, маш.-буд. прам-сці, у буд. індустрыі. На газаперапрацоўчых з-дах з прыроднага газу (у т. л. і са спадарожнага пры здабычы нафты) атрымліваюць газавы кандэнсат, які выкарыстоўваецца як паліва для рухавікоў (стабільны кандэнсат) і як хім. сыравіна, сухі і звадкаваны газ, сыравіну для вытв-сці азотных угнаенняў і інш.

Выкарыстанне прыродных гаручых газаў («вечных агнёў») вядома са стараж. часоў у Дагестане, Азербайджане, Іране і інш. краінах. Газавая прамысловасць пачала фарміравацца ў канцы 18 — пач. 19 ст., калі газ сталі выкарыстоўваць для асвятлення вуліц і памяшканняў. У 1-й пал. 19 ст. з’явіліся ўстаноўкі для выпрацоўкі штучнага газу — газагенератары. Газ атрымлівалі з вугалю, асабліва пашырылася яго вытв-сць пры вырабе коксу. Здабыча прыроднага газу пачалася ў 2-й пал. 19 ст. (1870, ЗША). З сярэдзіны 19 ст. прыродныя газы выкарыстоўваюцца як тэхнал. паліва.

Асновай сучаснай газавай прамысловасці з’яўляецца прыродны газ, вытв-сць штучнага газу з вугалю і сланцаў не расце, у невял. аб’ёме газ атрымліваюць метадам падземнай газіфікацыі вугалю. У свеце здабываецца каля 2,1 трлн. м³ прыроднага газу (1993). Найб. запасы маюць: краіны б. СССР — Расія, Туркменія, Узбекістан, Азербайджан і інш. (больш за 17 трлн. м³, самыя вял. Астраханскае радовішча, Газлінскае радовішча, Урэнгойскае радовішча, Ямбургскае радовішча і інш.); Іран (10,5 трлн. м³, буйное радовішча Ахваз, Персідскага заліва нафтагазаносны басейн і інш.); ЗША (5,6 трлн. м³, Ілінойскі нафтагазаносны басейн, Каліфарнійскія нафтагазаносныя басейны, Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн і інш.); Алжыр (3,2 трлн. м³, Алжыра-Лівійскі нафтагазаносны басейн); Канада (2,6 трлн. м³, радовішча Пембіна і інш.); Мексіка (2,2 трлн. м³, Мексіканскага заліва нафтагазаносны басейн); Саудаўская Аравія (2 трлн. м³, Сафанія); Нідэрланды (1,6 трлн. м³, Паўночнага мора нафтагазаносная вобласць, усе даныя на пач. 1980-х г.). Пра буйнейшых вытворцаў газу гл. ў табл. 1. <TABLE>

Транспарціроўка газу ад радовішча да спажыўца ажыццяўляецца па магістральных газаправодах (з дапамогай устаноўленых на іх газаперапамповачных агрэгатаў), агульная працягласць якіх у свеце 750 тыс. км (канец 1970-х г.), а водным шляхам — спец. танкерамі метанавозамі-газавозамі. Найб. агульную працягласць газатрансп. сістэм маюць ЗША (442 тыс. км), самыя працяглыя сістэмы ў краінах СНД — шматнітачная Урэнгой—Ухта—Таржок—Мінск—Івацэвічы—Даліна (11 тыс. км) і ў Паўн. Амерыцы Аляска—Канада—ЗША (7,7 тыс. км). Захоўваецца газ у наземных (газгольдэры), паверхневых падземных (участкі газаправодаў з павышаным ціскам) і падземных сховішчах. Найб. выкарыстоўваюцца падземныя сховішчы, якія ствараюць у выпрацаваных газавых ці нафтавых радовішчах (газ запампоўваюць праз свідравіны ў спустошаны прадуктыўны пласт).

На Беларусі газавая прамысловасць развіваецца з 1960-х г. на базе прывазнога прыроднага газу (пасля будаўніцтва магістральнага газаправода Дашава—Мінск). Адзінае Старасельскае радовішча прыроднага газу не распрацоўваецца. У 1995 даўжыня магістральных газаправодаў склала 5534 км. Здабываецца спадарожны газ на нафтавых промыслах. Для яго перапрацоўкі пабудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. Дынаміку выкарыстання газу ў газавай прамысловасці Беларусі гл. ў табл. 2. <TABLE>

Прыродны газ паступае з Расіі па газаправодзе Таржок—Мінск—Івацэвічы—Кобрын. У 1995 імпартавана 14 млрд. м³ — амаль увесь спажываны газ. Прыродны газ у эканоміцы Беларусі выкарыстоўваецца для атрымання электраэнергіі, як паліва і хім. сыравіна (напр., на ВА «Азот» у Гродне для выпрацоўкі азотных тукаў), спадарожны пасля перапрацоўкі ідзе на паліва на Светлагорскай ЦЭЦ і ў кватэрах Рэчыцы і Светлагорска.

С.М.Зайцаў.

т. 4, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

га́за-га́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́за-га́завы га́за-га́завая га́за-га́завае га́за-га́завыя
Р. га́за-га́завага га́за-га́завай
га́за-га́завае
га́за-га́завага га́за-га́завых
Д. га́за-га́заваму га́за-га́завай га́за-га́заваму га́за-га́завым
В. га́за-га́завы (неадуш.)
га́за-га́завага (адуш.)
га́за-га́завую га́за-га́завае га́за-га́завыя (неадуш.)
га́за-га́завых (адуш.)
Т. га́за-га́завым га́за-га́завай
га́за-га́заваю
га́за-га́завым га́за-га́завымі
М. га́за-га́завым га́за-га́завай га́за-га́завым га́за-га́завых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

графі́та-га́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. графі́та-га́завы графі́та-га́завая графі́та-га́завае графі́та-га́завыя
Р. графі́та-га́завага графі́та-га́завай
графі́та-га́завае
графі́та-га́завага графі́та-га́завых
Д. графі́та-га́заваму графі́та-га́завай графі́та-га́заваму графі́та-га́завым
В. графі́та-га́завы (неадуш.)
графі́та-га́завага (адуш.)
графі́та-га́завую графі́та-га́завае графі́та-га́завыя (неадуш.)
графі́та-га́завых (адуш.)
Т. графі́та-га́завым графі́та-га́завай
графі́та-га́заваю
графі́та-га́завым графі́та-га́завымі
М. графі́та-га́завым графі́та-га́завай графі́та-га́завым графі́та-га́завых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

кісларо́дна-га́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кісларо́дна-га́завы кісларо́дна-га́завая кісларо́дна-га́завае кісларо́дна-га́завыя
Р. кісларо́дна-га́завага кісларо́дна-га́завай
кісларо́дна-га́завае
кісларо́дна-га́завага кісларо́дна-га́завых
Д. кісларо́дна-га́заваму кісларо́дна-га́завай кісларо́дна-га́заваму кісларо́дна-га́завым
В. кісларо́дна-га́завы (неадуш.)
кісларо́дна-га́завага (адуш.)
кісларо́дна-га́завую кісларо́дна-га́завае кісларо́дна-га́завыя (неадуш.)
кісларо́дна-га́завых (адуш.)
Т. кісларо́дна-га́завым кісларо́дна-га́завай
кісларо́дна-га́заваю
кісларо́дна-га́завым кісларо́дна-га́завымі
М. кісларо́дна-га́завым кісларо́дна-га́завай кісларо́дна-га́завым кісларо́дна-га́завых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

на́фтава-га́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́фтава-га́завы на́фтава-га́завая на́фтава-га́завае на́фтава-га́завыя
Р. на́фтава-га́завага на́фтава-га́завай
на́фтава-га́завае
на́фтава-га́завага на́фтава-га́завых
Д. на́фтава-га́заваму на́фтава-га́завай на́фтава-га́заваму на́фтава-га́завым
В. на́фтава-га́завы (неадуш.)
на́фтава-га́завага (адуш.)
на́фтава-га́завую на́фтава-га́завае на́фтава-га́завыя (неадуш.)
на́фтава-га́завых (адуш.)
Т. на́фтава-га́завым на́фтава-га́завай
на́фтава-га́заваю
на́фтава-га́завым на́фтава-га́завымі
М. на́фтава-га́завым на́фтава-га́завай на́фтава-га́завым на́фтава-га́завых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

га́за, -ы, ж.

Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

|| прым. га́завы, -ая, -ае.

Газавая бочка.

Газавая лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газ², -у, м.

Шаўковая празрыстая тканіна.

|| прым. га́завы, -ая, -ае.

Газавая хустачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́завы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да газу ​1 (у 1 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Газавая прамысловасць. // Які дзейнічае пры дапамозе газу. Газавы рухавік. Газавая турбіна. Газавая пліта.

2. Звязаны з прымяненнем газаў як сродку барацьбы. Газавая атака.

•••

Газавае рэзанне гл. рэзанне.

Газавая гангрэна гл. гангрэна.

Газавая зварка — тое, што і газазварка.

га́завы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газу ​2. // Зроблены з газу ​2. Газавая хустка.

га́завы 3, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газы. Газавая бочка. // Які дзейнічае пры дапамозе газы. Газавая лямпа. Газавы ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаге́нны, -ая, -ае (спец.).

У выразе: аўтагенная зварка, аўтагеннае рэзанне — тое, што і газавая зварка, газавае рэзанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)