Га́за ж. Gza [-z-] n -s;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

га́за

(польск. gaza, ад фр. gaz = газ)

гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Га́загаза’ (БРС, Шат., Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Укр. гас, газгаза’. Польск. gaz, gaza, gas ’тс’. Для ўкр. гас Рудніцкі (579) прымае паходжанне ад слова газолін (і пад уплывам слова гасити, гаснути). Уся група слоў не вельмі яснага паходжання Зразумела, што ёсць сувязь з газ1 (гл.), але значэнне ’газа’ растлумачыць не проста. Параўн. яшчэ балг. газ ’нафта, газа’, якое БЕР (III, 224) лічыць запазычаннем з тур. gaz yaǧi (а гэта калька з англ. gas оіl). Можна ўказаць яшчэ на наяўнасць двух значэнняў і ў рум. gaz ’газ, газа’. Гэтыя значэнні ёсць і ў венг. gáz (гл. MESz, 2, 1037). Для надзейнай этымалагізацыі і значэнняў (яўна другасных) гэтага слова не хапае дакладных гістарычных даных і можна толькі меркаваць, што супадзенне значэнняў ’газ, газа’ тлумачыцца канкрэтнымі тэхналагічнымі дэталямі (можна, напр., меркаваць пра першапачатковы перанос назваў, звязаных з газавым асвятленнем пры дапамозе газы). Здаецца, што першапачаткова перанос назвы для газы меў месца іменна ў рум. мове, што, магчыма, тлумачыцца канкрэтнымі мясцовымі ўмовамі.

Ґаза́ ’лямпа’ (Сцяц.). Бясспрэчнае запазычанне (параўн. і выбухное ґ). Але слова ў такой форме і з такім значэннем няма ў іншых мовах. Таму можна меркаваць, што гэта новаўтварэнне на беларускай глебе: ґа́за ’лямпа’ атрымалася, відавочна, скарачэннем слоў тыпу газні́к, газніца, газоўка. Фармальна бел. слова супадае з польск. gazaгаза’, але значэнні слоў разыходзяцца.

Газа ’халоднае і хмурае асенняе надвор’е’ (Кліх). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

газа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. газ¹, газавы, напр.: газаабмен, газаасвятленне, газаапаратура, газапаглынальнік, газасховішча, газаўтварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́заа́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́заа́завы га́заа́завая га́заа́завае га́заа́завыя
Р. га́заа́завага га́заа́завай
га́заа́завае
га́заа́завага га́заа́завых
Д. га́заа́заваму га́заа́завай га́заа́заваму га́заа́завым
В. га́заа́завы (неадуш.)
га́заа́завага (адуш.)
га́заа́завую га́заа́завае га́заа́завыя (неадуш.)
га́заа́завых (адуш.)
Т. га́заа́завым га́заа́завай
га́заа́заваю
га́заа́завым га́заа́завымі
М. га́заа́завым га́заа́завай га́заа́завым га́заа́завых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́за-пылавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́за-пылавы́ га́за-пылава́я га́за-пылаво́е га́за-пылавы́я
Р. га́за-пылаво́га га́за-пылаво́й
га́за-пылаво́е
га́за-пылаво́га га́за-пылавы́х
Д. га́за-пылаво́му га́за-пылаво́й га́за-пылаво́му га́за-пылавы́м
В. га́за-пылавы́ (неадуш.) га́за-пылаву́ю га́за-пылаво́е га́за-пылавы́я (неадуш.)
Т. га́за-пылавы́м га́за-пылаво́й
га́за-пылаво́ю
га́за-пылавы́м га́за-пылавы́мі
М. га́за-пылавы́м га́за-пылаво́й га́за-пылавы́м га́за-пылавы́х

Крыніцы: prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

газа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ ​1, газавы ​1, напрыклад: газаабмен, газаасвятленне, газаачышчальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́ктар Га́за м. Gzastreifen [-z-] m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кероси́н м. га́за, -зы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kerosene [ˈkerəsi:n] n. (таксама kerosine) га́за

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)