МАЦКЯ́ВІЧУС ((Mackevičius) Вітаўтас Стасё) (н. 14.1.1911, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі жывапісец. Нар.маст. Літвы (1963). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1935), вучыўся ў Парыжы ў Ш.Герэна (1938—39). З 1945 выкладаў у Маст. ін-це Літвы ў Вільнюсе (у 1953—74 рэктар). Творам уласцівы лірызм, выяўленне структуры кампазіцыі, тонкія спалучэнні колераў: пейзажы «Мост цераз Сену» (1938), «Першы снег» (1946), «Дубінгай» (1980), цыкл «Вільнюс і яго ваколіцы» (1983—85), партрэты Б.Даўгувеціса, М.Чурлёніса (абодва 1975), аўтапартрэт (1978) і інш. Аўтар тэматычных карцін «Партызаны» (1946), «Паўстанцы 1863 года» (1963), «Іспанія змагаецца» (1977), «Нарада ў падполлі» (1980), «Будаўнікі Вільнюса» (1983), паліт. карыкатур, плакатаў і інш.Дзярж. прэмія Літвы 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НТВІЛА ((Montvila) Вітаўтас) (4.2. 1902, г. Чыкага, ЗША — 19.7.1941),
літоўскі паэт. З 1906 жыў у Літве. Вучыўся ў Каўнаскім ун-це (1928—29). За ўдзел у антыфаш. руху зняволены (1929—31). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі. Друкаваўся з 1923. Прадаўжаў рэв. і грамадз. традыцыі лірыкі Ю.Яноніса. У зб. «Ночы без начлегу» (1933) — тэма сац. несправядлівасці, спалучэнне лірызму і сюжэтнасці, сатыр. інтанацыі і экспрэсіўнасць стылю. Аўтар паэт. зб-каў «У шырокі свет» (1940), «Вянок Савецкай Літве» (выд. 1946), кн. «Апавяданні» (выд. 1951). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі М.Аўрамчык, С.Дзяргай, А.Звонак, А.Лойка, М.Лужанін, М.Хведаровіч.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1977. Т. 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСВІ́ЦІСЫ (Nasvytis),
літоўскія архітэктары, браты (н. 8.4.1928, г. Каўнас, Літва). Нар. архітэктары Літвы (1982). Скончылі Маст.ін-т Літвы (1952). Альгімантас, засл. будаўнік Літвы (1965). З 1961 у Ін-це праектавання гар.буд-ва, з 1980 выкладае ў інж.-буд. ін-це ў Вільнюсе. Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі і забудовы Вільнюса (грамадскі цэнтр на правым беразе р. Нярыс, 1964; цэнтр горада, 1974; Дом быту, 1975; зона з пл. Тарыбу на левым беразе р. Нярыс, 1980). Дзярж. прэмія Літвы 1965. Вітаўтас, засл. дз. маст. Літвы (1965). З 1953 выкладчык Маст. ін-та Літвы, з 1960 у Ін-це праектавання гар.буд-ва ў Вільнюсе. У сааўт. стварыў праект вучэбнага корпуса Маст. ін-та Літвы (1981). Разам з братам працуюць над праектаваннем і рэканструкцыяй грамадскіх будынкаў і іх інтэр’ераў: кавярня «Нярынга» (1956—59), будынак Вярх. Савета Літвы (1976—81), гасцініца «Летува» (1976—83), рэканструкцыі будынкаў гасцініцы «Нярынга» (1960), паштамта (1969), Т-ра драмы Літвы (1974—81) у Вільнюсе і інш. Пабудовы Н. вызначаюцца рацыянальнасцю планіроўкі, утульнасцю і стрыманасцю каларыту інтэр’ераў. Абодвум Дзярж. прэмія Літвы 1971, Дзярж. прэмія СССР 1983.