ві́ра

(іт. vira = паварочвай)

каманднае слова са значэннем «падымай уверх!», уласцівае мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў (проціл. майна).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ви́раII межд. ві́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ви́раI ист., сущ. ві́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віромка ’?’ у кантэксце «…Нарабіла такой атруты і просіць: каторы старшы віромка, ідзця на водку…» (КЭС). Няясна. Магчыма, звязана з віра3 (гл.), якое з’яўляецца роднасным з літ. výras, лат. vīrs ’(дарослы) мужчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́йна 1, выкл.

У мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў і інш. — апускай уніз!; проціл. віра.

[Ад іт. ammaina— убірай парусы.]

ма́йна 2, ‑ы, ж.

Абл. Шырокая трэшчына, расколіна ў лёдзе, палонка. Калі зверху на .. [лёд] .. яшчэ наваліць снегу, хуткі струмень падточыць яго і ўтворыцца «майна» — доўгая, вузкая палонка. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. насадзіць ​2 (у 1 знач.).

2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок. Ціхі ўсплёск вады, і шнур з насадкаю апускаецца на дно віра. Ваданосаў.

3. Частка апарата, якая надзяваецца на што‑н. Канічная пасадка. Кальцавая пасадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йна

(іт. maina = апускай)

каманднае слова са значэннем «апускай уніз!», уласцівае мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў (проціл. віра).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

*Вірыць, ст.-бел. вирити, вирить ’абвінавачваць’ (Гарб.). Дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑it‑i ад ві́ра2 (гл.).

Віры́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’; ’бурліць, кіпець, вірыцца’ (БРС, КТС). Польск. уст. wirzyć się ’віраваць’, чэш. vířiti ’кружыцца, узнімацца, віраваць’, славац. víriť ’кружыцца’, víriť sa ’кружыцца (пра снег, ваду, паветра)’. Утворана ад вір1 пры дапамозе суф. ‑it‑i.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

працэду́ра, ‑ы, ж.

1. Афіцыйны парадак дзеянняў для ажыццяўлення ці выканання чаго‑н. Працэдура галасавання. Працэдура падпісання дагавору. Судовая працэдура. // Ход, паслядоўнасць дзеянняў у якой‑н. справе. Працэдура апазнавання скончылася; каго ніхто не апазнаў, пагналі назад у барак. Сабаленка.

2. Лячэбнае мерапрыемства, прапісанае ўрачом (ванны, масаж і пад.). Хадзіць на працэдуры. Лячэбныя працэдуры. □ Звычайна шустрая, як вавёрка, Віра захварэла, штодня яе возяць на водныя працэдуры. Навуменка.

[Ад лац. procedere — рухацца наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ра. Ст.-рус., ст.-слав. вѣра, рус. ве́ра, укр. ві́ра, польск. wiara, чэш. víra, балг. вя́ра, серб. ве̏ра і г. д. Прасл. *věra ’вера’. Сюды ж і прасл. *věrьnъ ’верны’ (ст.-рус. вѣрьныи, рус. ве́рный, бел. ве́рны, укр. ві́рний, польск. wierny, чэш. věrný, ст.-слав. вѣрьнъ, балг. ве́рен, серб. ве̑ран і г. д.), а таксама дзеясловы тыпу *věriti, *věrovati ’верыць’: ст.-рус. вѣрити, вѣровати, бел. ве́рыць, укр. ві́рити, рус. ве́рить, ве́ровать, польск. wierzyć, чэш. věřiti, ст.-слав. вѣровати, вѣрити, балг. вя́рвам ’веру’, ве́ря се ’бажуся, клянуся’, серб. ве̏ровати ’верыць’, ве̏рити ’засватаць’ і г. д. І.‑е. *u̯ēr‑: лац. vērus ’сапраўдны, верны’, гоц. tuz‑wērjan ’сумнявацца’ (tuz — частка з адмоўным значэннем), ст.-в.-ням. wār (ням. wahr) ’сапраўдны, верны, надзейны і да т. п.’, wāra ’праўда; вернасць і г. д.’ Таксама параўноўваюць з авест. var‑ ’верыць’, varəna‑ ’вера’ (у такім выпадку трэба б было зыходзіць з кароткага галоснага ў і.-е. праформе). Параўн. Фасмер, 1, 292–293.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)