tgen

1.

vi засяда́ць

2.

vimp, vi днець, відне́ць

es tagt — світа́е

es fängt in sinem Kopf an zu ~ — разм. іран. ён пачына́е разуме́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

світа́нне, ‑я, н.

1. Час перад усходам сонца, калі пачынае віднець; самы пачатак раніцы. На світанні, на зары У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы. Танк. Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясновымі світаннямі. Лынькоў. // Стан паводле знач. дзеясл. світаць. Світанне доўга не магло адолець змроку. Мележ. Над поплавам цадзілася, распаўзалася світанне. М. Ткачоў.

2. перан. Пачатак, ранні перыяд чаго‑н. А перамогі незабыўны час айчыне даў цудоўнае світанне. Дубоўка. Даўно мінула маё світанне. Мінае мой поўдзень, мінае мой дзень. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dawn

[dɔn]

1.

n.

1) гл. daybreak

at (the) dawn — на сьвіта́ньні, до́сьвіткам, на зо́лку

2) пача́так -ку m.; зача́ткі pl. (культу́ры)

2.

v.i.

1) сьвіта́ць; днець (impers.); відне́ць; разьвідня́цца (impers.)

2) рабі́цца я́сным (для во́ка ці ро́зуму)

3) пачына́цца, надыхо́дзіць

A new era is dawning — Надыхо́дзіць но́вая э́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сіне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца сінім. Не колюць лёду шчупакі, А мы над рэчкай, хлапчукі, Нібыта лёд, сінелі. Бялевіч. Антось аж сінеў ад злосці. Гроднеў. // Світаць, віднець. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. Адамчык. Сінее мяккі прыцемак. Навуменка. / у безас. ужыв. За акном тым часам сінела — радзеў няўстойлівы світальны паўзмрок. Вышынскі. // Цямнець, вечарэць. Вялікае, ужо няцёплае сонца хавалася за недалёкім лесам. У лагчынах пачынала сінець, і вастрэй адчувалася восень. Карпаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдзяляцца сінім колерам, віднецца (пра што‑н. сіняе). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Шамякін. Між спелага жыта Сінее валошка. Колас. Далёка на небасхіле сінеў лес, да якога вілася ледзь бачная дарога. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jaśnieć

jaśni|eć

незак.

1. яснець, святлець;

od słońca ~eją mi włosy — на сонцы ў мяне выгараюць валасы;

2. зіхацець, свяціцца;

wieżowce ~ały się światłem reklam — хмарачосы (гмахі) свяціліся агнямі рэклам;

3. віднець, світаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

віднецца, віднець, бачыцца, значыцца, вызначацца, праступаць, тырчаць / пра што-небудзь цёмнае: цямнець, цямнецца / пра што-небудзь высокае: высіцца; маячыць, вытыркацца (разм.); выглядваць, выглядаць, праглядаць, выдавацца, высоўвацца, свяціцца, красавацца, прасвечваць, вымалёўвацца (перан.) □ кідацца ў вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

світаць, рассвітаць, святлець, днець, віднець, развідняцца, развідняць, развідніваць, развіднівацца, зарэць-шарэць □ брацца на світанне, брацца на світанак, брацца на ранне, брацца на дзень, займацца на дзень, брацца на відно, займацца на свет, брацца на золак, займацца на золак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)