Свідзе́цель (свідзе́ціль) ‘сведка’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), свідзі́цель ‘тс’ (Ян.). Хутчэй за ўсё, запазычана з рус. свидете́ль ‘тс’; аднак не выключана захаванне стараж.-рус., ст.-слав. съвѣдѣтельвідавочца’, пры змене ѣ > и пад уплывам видѣти (Фасмер, 3, 577), параўн. ст.-слав. засъвѣдѣтельствовати ‘пасведчыць’ і ст.-бел. свидетельствуетъ (1489 г.), тут, згодна з Карскім (1, 216–217), сутыкаемся з “огласовкой” кораня вид‑ замест вѣд‑, дзе и выклікана дысіміляцыяй з наступным складам і ўплывам асноў на ‑і, параўн. ст.-бел. видити, сѣдити і пад. Сной (Бязлай, 3, 347) мяркуе пра зыходны паралелізм. Гл. сведка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свиде́тельствовать несов.

1. све́дчыць;

очеви́дец свиде́тельствует відаво́чца (відаво́чнік) све́дчыць;

2. (служить свидетельством) све́дчыць, гавары́ць (пра што), пака́зваць (што);

успе́хи нау́ки и те́хники свиде́тельствуют о расцве́те культу́ры по́спехі наву́кі і тэ́хнікі све́дчаць (гаво́раць) пра ро́сквіт культу́ры (пака́зваюць ро́сквіт культу́ры);

3. (осматривать) агляда́ць;

свиде́тельствовать больно́го агляда́ць хво́рага;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)