Слібізава́ць ‘чытаць па складах’, ‘вучыцца якому-небудзь рамяству’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр.), сьлібізава́ць ‘чытаць па складах’ (Байк. і Некр., Варл.), слібізава́ць, слябізава́ць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), слі́бізам ‘па складах (чытаць)’ (брасл., Сл. ПЗБ). Кюнэ (Poln., 98) узводзіць беларускае слова да польск. sylabizować, народнае ślabizować, ślebizować ‘тс’, якія да с.-лац. syllabizare < лац. syllaba ‘склад’ (Брукнер, 528). Карскі (Белорусы, 163) мяркуе пра пасрэдніцтва ням. Sillabisieren ‘тс’. Гл. яшчэ Вярэніч, БЛ, 10, 61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аскра́к ’чалавек, у якога заўсёды беспарадак пад носам’ (Янк. Мат.). Укр. оскря́к, віскряк, візгряк ’сапля, сапляк’. У сучаснай мове разумеецца як утварэнне з суфіксам ‑ак, які ўтварае назвы асоб. Тады зыходным трэба лічыць возкрі ’соплі’ (Бяльк.). Гл. возгры, якое мае шмат паралеляў у славянскіх мовах; не выключана, што скрак — каранёвы элемент: *(s)kręk ’студзяністая субстанцыя, напр. жабурынне’. Супрун, Бел.-укр. ізал., 71–73; Вярэніч, Бел.-укр. ізал. 10–11; Шцех, Scando-Slavica, 11, 251–254; іншую літаратуру гл. да артыкула возеры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазгры́ ’соплі’ (Мядзв.), возкрі ’тс’ (Бяльк.), вазгрывы ’саплівы’ (Касп.); ’неахайны’ (Мядзв.). Рус. возгря ’сапля’, возгривый ’саплівы’, возгривец, возгряк ’саплюк’, возгривить ’пэцкаць’, укр. возгривий, возгряк, воскряк, польск. wozgrza, wozgrzywy, дыял. woźgać ’смаркацца’, в.-луж. wozhor, н.-луж. wochol, wochel, чэш. vozher ’сапля’, vozhřivka ’конская хвароба’, славац. ozger ’конскія соплі’, славен. (v)ozger, vozgriv, ст.-слав. возгри. Прасл. *vozgrja/*voskrja ’сапля’, роднаснае з вазірскім (паўн.-зах. Індыя) wuźgyē ’сліна’ (Махэк₂, 697; Фасмер, 1, 333; Вярэніч, Супрун, Бел.-укр. ізал., 10–11, 71–73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трахна́ 1, трахня́ ‘мятая салома, адходы ад кулёў’ (дзісн., Бір.; паст., глыб., смарг., Сл. ПЗБ); ‘дробная салома’ (Сцяшк.), сюды ж трахні́ца ‘тс’, ‘пацяруха’ (паст., Сл. ПЗБ). Паводле распаўсюджання і акцэнтуацыі, канстатуецца балцкі ўплыў (Грынавяцкене і інш., Балто-слав. сб. М., 1972, 379). Параўн. літ. trakniaĩ ‘мятая салома, салома на страху’. Вярэніч (Междунар. конф. балтистов, 142) лічыць балтыйскае паходжанне недастаткова аргументаваным і дапускае славянскія аналогіі. Паводле ЕСУМ (5, 666), звязана з укр. тряхнути́ ‘трасянуць’, польск. trąchnąć ‘тс’, адпаведна з трэсці, трусіць і траха́ць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванцак ’хвароба жывата’ (Сцяшк. МГ); ’падучая’ (Шат., Касп.); ’рэзь у жываце’ (БРС). Фанетычна пераробленае запазычанне з польскай мовы, на што ўказвае, у прыватнасці, наяўнасць насавога. Польск. wąsad і памылковае wąsacz ’боль у крыжы’ (адкуль беларускае ванцак ’хвароба жывата’). Брукнер (605) тлумачыць wąsad, як ’тое, што ўсаджана’ і параўноўвае з чэш. úsad ’боль у крыжы’, балг. усади ’хвароба скаціны’. Форма ванцак тлумачыцца перараскладаннем запазычанага слова на ванц‑ і ‑ак, на падставе чаго ўзніклі ванцяць ’абняславіць’ (гл.) і ванцаты ’нервовы, шалёны’ (гл.). Параўн. Вярэніч, БЛ, 11, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́гчы, ле́гшы, ле́гці, ле́хчы, стол. лі́гты, драг. ле́жтэ ’легчы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Сцяшк.; Лучыц-Федарэц, Вярэніч, вусн. паведамл.), ’настаць’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лягти, лягчи, рус. лечь, паўн. легчи́, якут. легти́, ст.-рус. лечи, лещи, польск. lec, чэш. lehl ’лёг’, мар. ľéžu ’лягу’, ст.-чэш. léci, славен. lę́či, серб.-харв. ле̏ћи, ст.-слав. лешти. Прасл. leg‑ti — першасны інхаатыў ад ležati ’ляжаць’, і.-е. *legh‑ ’легчы, ляжаць’ (Слаўскі, 4, 92–93; Фасмер, 2, 490). Драг. ле́жтэ мае ‑ж‑ замест ‑г‑ пад уплывам лыже́тэ ’ляжаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мітрэ́нга, мітрэнг̌а, мітрэнка, в.-дзв. мітрэга ’трывога, хваляванне, непакой, сумятня, разлад, турбота, шум, перапалох, перашкода, прыгода’, бялын. ’вечарынка, бяседа’ (ТСБМ, Нас., Касп., Янк. 1, Бір. Дзярж., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; рагач., КЭС; бялын., Нар. сл.), стол. замытрэ́шка ’непакой’ (Вярэніч, вусн. паведамл.), мітрэнжыцца, мітрэнжыць, ваўк. мярэжыць, чэрв. мітрэжыцца, трак. мітранг̌аваць ’трывожыць, адчуваць непакой, недамаганне’, ’марудзіць’, мітрэнжанне ’сварка’, ’перашкода’ (Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Нар. лекс.). З польск. mitręga ’перашкода’, ’цяганіна’ (Шатэрнік, 158; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Кюнэ, Poln., 77), якое ўтварылася пры дапамозе суф. ‑ęga ад mitr‑, роднаснага з mitwać ’блытаць’ mituś — гл. мі́тусь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікі ’канцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус. мыс, мысок, мысочек, мысик ’мыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл. mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъ — kopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш. mys < рус. мыс, славац. mys з чэш.; чэш. cip і польск. cypel з с.-в.-ням. zipf (суч. ням. Zipfel ’носік, насок’), балг. нос, серб.-харв. р̑т, славен. ŕt, макед. ’рт (што фармальна адпавядае бел. рот).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ады́стар ’сапраўдны’ (адыстар бацька) (Нас., БРС, Кольб., Бір. дыс., Гарэц.), азістар ’тс’ (палес., Вярэніч, вусн. паведамл.), адыхтар ’тс’ (Шат.). Паводле Насовіча, з лац. adinstar (Нас., 3). Існуе магчымасць іншай, хоць менш верагоднай версіі. Апрача адыстар (а гэтай форма старэйшая за адыхтар, бо сустракаецца на краях беларускай моўнай тэрыторыі ад Магілёўшчыны да Беласточчыны), у Прыпяцім Палессі (цэнтральная і заходняя частка) знаходзім азістар і зістар у тым жа дакладна значэнні. Да гэтай формы добра пасуе славен. zister ’сапраўдны’, якое не абавязкова зводзіць да za‑iste‑že. Параўн. яшчэ ст.-польск. ister, славац. isterny. Усе гэтыя лексемы ўзыходзяць да вельмі старажытных прыметнікаў на ‑r (гл. Мейе, Общеслав., 243) ад istъ ’сапраўдны’ (рус. истинный). Параўн. яшчэ ўсходнепалескае стотны бацька (< істотны сапраўдны’). Усе прыметнікі маюць значэнні сапраўдны’, ’таго ж рода’, асабліва адносна сына і бацькі. Тады адыстар < *ад‑іст‑ер (< od‑ist‑erъ). Копечны (пісьм. паведамл.) звязвае адыстар/адыхтар з славац. chťa/sťa ’як’ (< xъtěti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёх-лёх-лёх! 1 ’падзыўныя воклічы свінні да парасят’ (мсцісл., З нар. сл.). Гукапераймальнае. (Як і рус. перм. лёх‑лёх ’падзыўныя воклічы для сабак’). Аднак услед за Слаўскім (4, 319) драг. і стол. лёха ’свінаматка’, а таксама ’неахайная, тоўстая жанчына’ (І. Лучыц-Федарэц; В. Вярэніч, вусн. паведамл.), брэсц. ’неахайная, гультаяватая асоба’ (Нар. лекс.), як і падобнае ўкр. льо́ха ’свіння’, можна аднесці да крыніцы запазычання — польск. locha ’свіння — дзікая і свінаматка’, якое суадносіцца з чэш. lachna, lachna ’тоўстая жанчына’, ’бессаромніца’, славац. lacha ’бедная жанчына’, lʼocha ’легкадумная жанчына’, рус. лоха ’неразумная жанчына’ і з ням. Lose ’свінаматка’, ’распусніца’ (Слаўскі, там жа). Сюды ж палес. лёхаецца — аб цечцы ў свіней (Тарн.), якое Слаўскі (4, 320) суадносіць з łachać ’бегаць’. Параўн. і бел. лахаць 1.
Лёх-лёх-лёх 2 — аб вадзе (смарг., Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае. З плёх‑плёх‑плёх, якое да плёхаць, плюхаць (гл.). Сюды ж лёхаць ’булькаць (пра ваду)’ (смарг., Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)