Разм. Тое, што і наўкруг. Здавалася, што можа на дваццаць вёрст наўкруга цяпер не было і жывой душы.Лобан.[Вартавы] абышоў наўкруга астравок, пільна ўслухоўваўся ў кожны гук, у кожны трэск лясной галінкі.Лынькоў.Наўкруга стала чалавек пяць вяло ажыўленую гутарку.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі мезаліту (каля 8—6-га тыс. да н.э.) на тэр. Волга-Камскага міжрэчча. Назва ад стаянкі каля в. Бутава Старыцкага р-на Цвярской вобл. Насельніцтва вяло рухомы лад жыцця. Аснова гаспадаркі — паляванне. Для бутаўскай культуры характэрны крамянёвыя разцы акруглыя і з неапрацаванай пляцоўкай, геам. мікраліты (на познім этапе), вербалістыя і тронкавыя наканечнікі стрэл. У фарміраванні бутаўскай культуры значную ролю адыгралі познасвідэрскія і арэнбургскія элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЙЗЕР (Fraser) Джон Малколм (н. 21.5.1930, г. Мельбурн, Аўстралія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Аўстраліі.
Скончыў Оксфардскі ун-т. Юрыст. У 1955—83 дэп.аўстрал. парламента ад Ліберальнай партыі, у 1975—83 лідэр гэтай партыі. У 1966—72 быў міністрам арміі, адукацыі і навукі, абароны, у 1975—83 — прэм’ер-міністр Аўстраліі. Ажыццявіў праграму шырокай лібералізацыі эканомікі, што спрыяла эканам. росту, адначасова вяло да росту беспрацоўя і стала прычынай адстаўкі ўрада Ф. ў 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
RIAS = Rundfunk im Amerikanischen Sektor (Berlins) – Радыё ў амерыканскім сектары (Берліна) (вяло перадачы да 1992 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАЛІ́ГУЛА Гай Юлій Цэзар (Gaius Julius Caesar Caligula; 31.8.12, Анціум, цяпер г. Анцыо, Італія — 24.1.41),
старажытнарымскі імператар [37—41]. З дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў, пераемнік Тыберыя. Выхоўваўся ў ваен. лагеры свайго бацькі Германіка; мянушку Калігула атрымаў ад салдацкага абутку (лац. caligula літар. боцік), які насіў з дзяцінства. Праўленне К. вызначалася дэспатызмам, імкненнем да неабмежаванай улады, марнаваннем дзярж. сродкаў на гульні і відовішчы, што вяло да непамерных падаткаў і выклікала хваляванні сярод яўрэяў у г. Александрыя і ў Палесціне. Забіты ў выніку змовы трыбунаў прэтарыянскай гвардыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БЕРУМ ВЕ́ТА (лац. liberum veto вольнае «забараняю»),
у 16—18 ст. ў Рэчы Паспалітай права дэпутата сейма спыніць пасяджэнне і адмяніць усе прынятыя на ім пастановы сваім вусным пратэстам (выкрыкам «не дазваляю» або «пратэстую»). Узнікла як следства прынцыпу абавязковага аднагалосся пры прыняцці сеймавых пастаноў, уведзенага ў 1589. Упершыню выкарыстана ў 1652; да 1764 такім чынам сарвана 48 сеймаў з 55, што вяло да паліт. анархіі і ўмяшання інш. дзяржаў у справы Рэчы Паспалітай. У 1768 дзеянне Л.в. абмежавана, захоўвалася толькі пры вырашэнні другарадных пытанняў. Ліквідавана канстытуцыяй 3 мая 1791.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСІ́, Цы Сі (29.11.1835—15.11.1908),
маньчжурская імператрыца, якой фактычна належала ўлада і ў Кітаі ў 1861—1908. З маньчжурскага роду Нара. Была наложніцай імператара Сяньфына, а пасля нараджэння сына — наследніка прастола — стала яго другой жонкай. Рэгентша ў 1861—73 і 1875—1889. Супрацьстаяла спробам прагрэс. рэформ, што вяло да эканам. адставання Кітая і яго закабалення імперыял. дзяржавамі. У 1898 у выніку дварцовага перавароту (гл.«Сто дзён рэформ») зноў сканцэнтравала ў сваіх руках усю ўладу.
Літ.:
Семанов В.И. Из жизни императрицы Цыси, 1835—1908. М.,1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ЗСКАЕ ЦА́РСТВА,
раннефеад. дзяржава ў Закаўказзі з цэнтрам у Кутаісі. У 780-я г.абх. князь Леон II узначаліў барацьбу Зах. Грузіі супраць Візантыі, дамогся поўнай незалежнасці яе зямель і прыняў тытул цара. У гэты час у Абхазскім царстве ўваходзіла таксама ч.Усх. Грузіі. Значна ўмацавалася ў 9 — 1-й пал. 10 ст. Пры царах Георгію (п. у 955) і Леоне III [955—967] паспяхова вяло барацьбу з Тао-Кларджэцкім і Кахецінскім царствамі за панаванне ў Грузіі. Аслабленне Абхазскага царства пры Дэметру [967—975] прывяло да першынства Тао-Кларджэты. У 975 Абхазскае царства ўвайшло ў склад аб’яднанай феад. Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АДРАДЖЭ́ННЕ»,
бел. кааператыўна-выдавецкае т-ва. Існавала ў Мінску ў крас. — снеж. 1922. Засн.Акад. цэнтрам Наркамасветы БССР для выдання твораў маст. л-ры і падручнікаў для бел. школ. Выдала зб-кі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (у адной кнізе), «Спадчына» Я.Купалы, «Водгулле» Я.Коласа, «Пад родным небам» З.Бядулі, паэму «Босыя на вогнішчы» М.Чарота, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» М.Янчука, падручнікі, альманах «Адраджэнне» і інш. Мела кнігарню ў Мінску, вяло продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і інш. гарадах Беларусі. Рэарганізавана ў выд-ва«Савецкая Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРРЭАЛІ́ЗМ (ад англ. hyperrealism звышрэалізм), фотарэалізм,
кірунак у амер. і зах.-еўрап. мастацтве канца 1960-х—80-я г. Склаўся пераважна на аснове поп-арта. Імкнуўся ўзнавіць страчаную ў мадэрнізме жыццёвую канкрэтнасць маст. мовы за кошт імітацыі вобразаў фатаграфіі. Прадстаўнікі гіперрэалізму (Чак Клоўз, Дон Эдзі ў ЗША, Дуэйн Хансан у Канадзе і інш.) выкарыстоўвалі ў асноўным тэхн. прыёмы, якія да мінімуму зводзілі асабісты почырк мастака. У іх творах дамінавала халодная безаблічнасць, мех. фіксацыя прадметаў і жыццёвых з’яў, што па сутнасці вяло да той жа містыфікацыі рэчаіснасці, што і ў інш. мадэрнісцкіх плынях.