МАГНІ́ТНАЕ ПАСЛЯДЗЕ́ЯННЕ,

гл. ў арт. Магнітная вязкасць.

т. 9, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Viskosität [vis-] f - вя́зкасць, кле́йкасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zähfestigkeit f - тэх. вя́зкасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трэнне унутранае, гл. Вязкасць

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Унутранае трэнне, гл. Вязкасць

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

лі́пкасць ж. Klbrigkeit f -; Zähigkeit f - (вязкасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

tenacity [təˈnæsəti] n. fml

1. вя́зкасць, кле́йкасць

2. упа́ртасць, насто́йлівасць

3. учэ́пістасць;

tenacity of purpose мэтанакірава́насць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вя́зкость

1. вя́зкасць, -ці ж.; лі́пкасць, -ці ж.; кле́йкасць, -ці ж.;

2. гра́зкасць, -ці ж.; см. вя́зкий;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІСКАЗІМЕ́ТРЫЯ,

сукупнасць метадаў вымярэння вязкасці. Існуе шмат метадаў і вісказіметраў розных канструкцый для вымярэння вязкасці, што абумоўлена шырокім дыяпазонам значэнняў вязкасці (ад 10​−5 Па·с у газаў да 10​12 Па·с у палімераў) і неабходнасцю яе вымярэння пры нізкіх ці высокіх т-рах і цісках (напр., звадкаваныя газы, расплавы металаў).

Эксперыментальна вязкасць вызначаюць абс. ці адноснымі метадамі. Абс. метадамі вымяраюць датычнае напружанне τ, скорасць зруху γ̇ пры цячэнні даследавальнага рэчыва і вызначаюць вязкасць η = τ/γ̇. Пры вымярэнні адноснымі метадамі карыстаюцца вісказіметрамі, пракалібраванымі па вадкасцях (газах) з вядомай вязкасцю. М.-Р.Пракапчук.

т. 4, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІДЭА́ЛЬНАЯ ВА́ДКАСЦЬ,

ідэалізаваная вадкасць, у якой у адрозненне ад рэальнай вадкасці адсутнічаюць вязкасць і цеплаправоднасць. І.в. неперарыўная, не мае структуры. Такая ідэалізацыя дапушчальная ў многіх выпадках у гідрааэрамеханіцы і добра апісвае рэальныя цячэнні вадкасцей (і газаў) на дастатковым аддаленні ад мяжы падзелу з нерухомым асяроддзем.

т. 7, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)