пэ́ўны, -ая, -ае.
1. Дакладна вызначаны, прызначаны.
Сустрэцца ў пэўным месцы.
2. Ясны, несумненны.
Даць п. адказ.
3. Некаторы, той ці іншы.
У працы выяўлены пэўныя недахопы.
4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.
П. чалавек.
Пэўная схованка.
5. Упэўнены, цвёрды.
Ісці пэўным крокам.
|| наз. пэ́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
проя́вленный
1. прая́ўлены, вы́яўлены; пака́заны;
2. прая́ўлены; см. прояви́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разоблачённый
1. церк., разг. раздзе́ты, распра́нены;
2. перен. вы́крыты, вы́яўлены;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
геафлексу́ра
(ад геа- + флексура)
круты выгін горных абшараў, выяўлены ў рэльефе як вялікі ўступ значнай працягласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Разве́даць ’дазнацца пра што-небудзь’, ’зрабіць абследаванне чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’даведацца’ (лід., Сл. ПЗБ), разве́даны ’выяўлены, знойдзены, распазнаны’ (Сцяшк. Сл.), разве́дка ’здабыванне звестак, абследаванне’ (ТСБМ), ’першы вылет пчол пасля зімы’ (Сцяшк.). Ад раз- і ве́даць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́раженный
1. вы́яўлены, пака́заны; перада́дзены; адлюстрава́ны;
2. вы́казаны;
3. мат. вы́ражаны; см. вы́разить.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пока́занный
1. пака́заны; (проявленный, обнаруженный) прая́ўлены, вы́казаны, вы́яўлены;
2. юр. пака́заны; (свидетелем) пасве́дчаны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обличённый
1. (разоблачённый) вы́крыты, мног. павыкрыва́ны;
2. (обнаруженный) пака́заны, вы́яўлены, вы́крыты, мног. павыкрыва́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хітыназо́і
(н.-лац. chitinozoa)
група марскіх выкапнёвых жывёльных арганізмаў, рэшткі якіх выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
устано́вленный
1. устано́ўлены; паста́ўлены;
2. устано́ўлены; вы́значаны; нала́джаны;
3. устано́ўлены; вы́яўлены;
4. устано́ўлены; см. установи́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)