гафтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гафтаваць.

2. у знач. прым. Упрыгожаны гафтам; вышываны, вышыты. Гафтаваная хустка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мярэжыць.

2. у знач. прым. Вышыты мярэжкай, з мярэжкай. Мярэжаная манішка. Мярэжаная сурвэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышыва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышываць. Падушка, вышываная гладдзю.

2. у знач. прым. Аздоблены вышыўкай; вышыты. Вышываны абрус. Вышываная кашуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самаробная папяроса, самакрутка. Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. Мележ. Юрка скручваў цыгарку, насмешліва папракаў прыяцеля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад страчыць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Прышыты строчкай. Страчаныя кішэні.

3. у знач. прым. Вышыты строчкай; выстрачаны. Строчаны настольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вы́шыць, вы́шыты ’сплесці (скрынку з саломы)’ (драг., Выг. дыс.). Гл. шыць. У семантычных адносінах параўн. укр. пошива́ти ’крыць страху саломай’, польск. poszyć, чэш. poši(va)ti, серб.-харв. pòšiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набожніквышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́сік, ‑а, м.

Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькай наверсе — ясікам. Пальчэўскі. Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жупа́н, а́, м.

Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан. Колас. Змардаваны, сумны, у жупане зялёным Круль драмаў, прылёгшы ў ботах на пярыне. Бажко.

[Польск. żupan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мака́тка ’вышыўка або малюнак, якія вышываюцца на палатне і вывешваюцца на сцяну ў якасці аздобы’ (Сцяшк., Клім., Шатал.; З нар. сл.; Нар. лекс., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), свісл. ’вышытая дарожка на стале’ (Шатал.). Запазычана з польск. мовы, дзе makata, makatkaвышыты дыванік, дарожка’, ’штора з дарагой тканіны, парча, посцілка’ < тур. (араб.) makad ’дыванік, кілім’ (Брукнер, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)