навычэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Вычарціць многа чаго‑н. Навычэрчваць дыяграм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рчаны; зак., што.
1. Чэрцячы, правесці, вычарціць (лінію).
П. маршрут на карце.
2. Правесці які-н. час, займаючыся чарчэннем.
|| незак. прачэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wykreślić
зак.
1. выкрэсліць, скасаваць;
2. вычарціць, нарысаваць;
wykreślić z pamięci — выкрэсліць памяці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
отчерти́ть сов.
1. (отделить чертой) адкрэ́сліць, мног. паадкрэ́сліваць, адзна́чыць ры́скай, мног. паадзна́чваць ры́скамі;
2. (выполнить черчением, вычертить) вы́чарціць, мног. павычэ́рчваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спраектава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Распрацаваць, скласці праект чаго‑н. Аснова павольна плыла наперад, абрастаючы новымі часткамі і паступова набываючы выгляд той машыны, якую спраектавалі канструктары. Хадкевіч.
спраектава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. У матэматыцы — вычарціць праекцыю, перадаць на плоскасці якую‑н. фігуру, прадмет.
2. Спец. Перадаць на экран павялічаны вобраз, праекцыю чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прочерти́ть сов.
1. (начертить, вычертить) начарці́ць, вы́чарціць;
2. (провести черту) прачарці́ць;
прочерти́ть дугу́ прачарці́ць дугу́;
3. (некоторое время) прачарці́ць;
прочерти́ть весь ве́чер прачарці́ць уве́сь ве́чар;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пракла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́; -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак., што.
1. Правесці, зрабіць (дарогу, шлях і пад.).
П. шашу. П. газаправод. П. сабе дарогу (таксама перан.: дабіцца добрага становішча ў жыцці). П. шлях, дарогу каму-, чаму-н. (таксама перан.: пасадзейнічаць каму-, чаму-н. у чым-н., стварыць умовы для развіцця чаго-н.). П. курс караблю (вычарціць на карце).
2. Укласці што-н. паміж чым-н.
П. паперу паміж талеркамі (або талеркі паперамі) пры ўпакоўцы.
|| незак. праклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пракла́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. праклада́нне, -я, н., пракла́дванне, -я, н. і пракла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1. Паставіць, зрубіць дом; узвесці будынак, збудаванне. Дом быў стары, і яго даўно трэба было разбурыць, а на яго месцы пабудаваць новы. Арабей. Гады з два таму тут пабудавалі новы, высокі ды моцны мост. Зарэцкі. // Вырабіць, выпусціць (машыны, механізмы і пад.). Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў: — Вось бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Лынькоў. // Зрабіць, змайстраваць, зляпіць.
2. перан. Стварыць. Разам з усім савецкім народам працоўныя Беларусі пабудавалі сацыялізм. «Беларусь».
3. Аснаваць на чым‑н. Саўка ведаў, што асуджаныя за «палітыку» карыстаюцца памагаю з боку шырокіх колаў грамады. На гэтым ён і пабудаваў сваю тактыку. Колас.
4. Вычарціць якую‑н. геаметрычную фігуру. Пабудаваць паралелепіпед.
5. Саставіць, скласці што‑н. Пабудаваць фразу. Пабудаваць сказ.
•••
Пабудаваць на пяску — аснаваць што‑н. на ненадзейных, хісткіх звестках, фактах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)