інцыдэ́нт

(лац. incidens, -ntis = які здараецца)

выпадак, здарэнне (звычайна непрыемнае), непаразуменне, сутычка (напр. і. на граніцы, і. вычарпаны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Ма́іць1 ’мабыць’ (чачэр., Мат. Гом., краснап., Бяльк.). Скарачэнне і зліццё слоў мае быць. Да ма́быць (гл.).

Ма́іць2 ’хіліць на сон’ (смарг., Сл. ПЗБ), рус. маять, балг. мая. Роднаснымі да іх з’яўляюцца ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’тс’, ст.-в.-ням. muohi ’праца’, muodi, гоц. af‑mauþs ’стомлены’, ням. müde, ст.-грэч. μῶλος ’цяжар’, μῶλυςвычарпаны, аслаблены’, лац. mōlēs ’цяжар, маса’ (Шміт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wyczerpany

1. вычарпаны;

nakład wyczerpany — тыраж (наклад) распрададзены;

2. знясілены, змардаваны;

wyczerpany chorobą — знясілены хваробаю;

wyczerpany pracą nad siły — знясілены (змардаваны) празмернай працай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)