хо́бат, -а, М -аце, мн. -ы, -аў, м.
1. У некаторых млекакормячых: рухомы насавы прыдатак, падоўжаны нос.
Х. слана.
Х. тапіра.
2. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, які служыць для хапання здабычы і абароны (спец.).
3. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае выцягнуты нос жывёлы (спец.).
4. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спец.).
|| памянш. хабато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
|| прым. хо́батны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пацёнґлавы ’прадаўгаваты’ (астр., гродз., Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. pociąglawy ’трохі выцягнуты, прадаўгаваты’. Гэтаксама шчуч. пацёнглы ’худы’ (Сцяшк. Сл.) з польск. pociągły ’падоўжаны, выцягнуты'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́качанный
1. вы́пампаваны;
2. перен., прост. вы́матаны; вы́цягнуты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́волоченный прост. вы́валачаны, мног. павывалака́ны, павывала́кваны; вы́цягнуты, мног. павыця́гваны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
oblong [ˈɒblɒŋ] adj.
1. прамавуго́льны;
an oblong frame ра́мка прамавуго́льнай фо́рмы
2. AmE прадаўгава́ты, падо́ўжаны, вы́цягнуты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
астэ́нік, ‑а, м.
1. Чалавек, будове цела якога характэрны высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар.
2. Чалавек, які пакутуе ад астэніі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́свобожденный вы́звалены; вы́слабанены, аслабанёны, вы́няты, мног. павыма́ны; вы́цягнуты, мног. павыця́гваны; апаро́жнены.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
outstretched [ˌaʊtˈstretʃt] adj. вы́цягнуты, праця́гнуты;
meet with outstretched arms сустрака́ць сардэ́чна/ра́дасна/ве́тліва;
with outstretched wings з распасцёртымі/распраста́нымі кры́ламі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́двинутый
1. вы́сунуты; вы́цягнуты;
2. вы́стаўлены, паста́ўлены, вы́сунуты;
3. вы́лучаны; см. вы́двинуть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НОВАБРЫТА́НСКІ ЖО́ЛАБ,
глыбакаводны жолаб у паўд.-зах. ч. Ціхага ак. Выцягнуты ўздоўж паўд. падводнага падножжа в-ва Новая Брытанія. Даўж. 510 км, сярэдняя шыр. 25 км, найб. глыб. 8320 м.
т. 11, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)