Стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Касп., Байк. і Некр.), ‘страляніна, стральба’ (Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр.стріл ‘выстрал’, дыял.стрел ‘страляніна’, польск.strzał ‘выстрал’, ‘адлегласць, на якую разлічаны выстрал’, славен.strel ‘выстрал’. Поствербальнае ўтварэнне ад *strěliti ‘стрэліць’, ітэратыў *strělʼati, гл. страляць. Аддзеяслоўны назоўнік ст.-бел.стреленье ‘адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60–80 м; выстрал’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. польск.strzelenie ‘адлегласць выстралу’, славац.strelenie ‘выстрал, адлегласць выстралу’, славен.streljaj ‘адлегласць выстралу, дыстанцыя стральбы’ і інш., што, магчыма, адлюстроўваюць цэнтральнаеўрапейскі ваенны тэрмін, параўн. ням.Schuß ‘стрэл’, Schußbereich ‘дальнасць выстралу’ (ад schießen ‘страляць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мушке́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мушкета; прызначаны для мушкета. Мушкетны выстрал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́мах, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Удар, выстрал міма цэлі.
Біць без промаху.
2.перан. Памылка, хіба.
Зрабіць п.
◊
Не промаххто (разм.) — пра чалавека кемлівага, лоўкага.
Гэты хлопец не п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мэ́рам, прысл.
Абл. Нібы, быццам. За бліскавіцаю грукнуў гром, мэрам выстрал з дзесяткаў гармат, ускалыхнуўшы зямлю.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́пал ’выстрал; паленне (у печы)’ (Нас.). Рус.вы́пал ’дзеянне па дзеяслову выпаливать’, ’выстрал’, польск.wypał, в.-луж.wupał ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпаліць (гл. паліць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
халасты́², -а́я, -о́е.
1. Не звязаны з выкананнем карыснай работы, не рабочы.
Матор працаваў на халастых абаротах.
Змагацца з халастым прабегам машын.
2. Не здольны паразіць цэль; не баявы (пра патрон, стральбу і пад.).
Х. выстрал.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wystrzał, ~u
м.
1. стрэл, выстрал;
2.разм. сенсацыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗАЛП,
адначасовы выстрал (пуск) з некалькіх гармат, мінамётаў, ракетных і рэактыўных пускавых установак, тарпедных апаратаў, стралковай і інш. зброі. Даецца па пэўным сігнале (камандзе) для нанясення агнявога ўдару, а таксама пры святочных салютах і адданні ваенных ушанаванняў («халастыя» З. — без снарадаў і куль).